Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў «Зялёная школа» праходзіць у Беларусі

З лютага па кастрычнік 2025 года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» праводзіць Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў «Зялёная школа».
Конкурс накіраваны на фарміраванне экалагічна пісьменных паводзін вучняў, павышэнне іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі праз даследчую, праектную і прыродаахоўную дзейнасць па зберажэнні прыродных рэсурсаў.
Да ўдзелу запрашаюцца выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і, якія з’яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі як індывідуальна, так і калектыўна.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- «Зялёныя следкі» (прадстаўляюцца экалагічныя даследчыя праекты);
- «ЭкаКрок» (выкананне інтэрактыўных практычных заданняў);
- «ЭкоШОППЕР» (прадстаўляюцца сумкі-шопэры, вырабленыя сваімі рукамі з любых трывалых натуральных тканін, у тым ліку былых ва ўжыванні).
Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайце УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».
Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў «Зялёная школа» павышае ўзровень інфармаванасці вучняў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.