У Мінску пройдзе 30-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум

27-30 кастрычніка 2026 года ў Мінску пройдзе 30-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум «Energy Expo 2026».
Форум – пляцоўка для абмеркавання пытанняў па павышэнні энергаэфектыўнасці, прэзентацыі дасягненняў паліўна-энергетычнага комплексу, абмену прафесійнымі ведамі і вопытам, умацавання і развіцця супрацоўніцтва.
У праграму форуму ўключаны канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, тэматычныя дыскусіі, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў, а таксама міжнародныя спецыялізаваныя выставы, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні.
Сярод ключавых напрамкаў выставачнай праграмы:
- Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра (ENERGYEXPO);
- Інавацыйныя прамысловыя тэхналогіі (Green INDUSTRY);
- салон інавацыйнага транспарту «Е-ТРАНС» (eTRANS);
- Тэхналогіі для нафтахімічнай галіны (OIL & GAS Technologies);
- Атамэкспа-Беларусь;
- ЭкспаСВЯТЛО;
- Водныя і паветраныя тэхналогіі;
- ЭкспаГОРАД.
Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускага энергетычнага і экалагічнага форума.
Правядзенне Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 13, 15, 17 і іншых МУР.