Меню

Мэта 15. Абарона і аднаўленне экасістэм сушы і спрыянне іх рацыянальнаму выкарыстанню, рацыянальнае карыстанне ляснымі рэсурсамі, барацьба з апустыньваннем, спыненне працэсу дэградацыі зямель і іх узнаўленне, а таксама спыненне працэсу страты біяразнастайнасці

Задачы:

15.1 Да 2020 года забяспечыць захаванне, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне наземных і ўнутраных прэснаводных экасістэм і іх паслуг, у тым ліку лясоў, водна-балотных угоддзяў, гор і засушлівых зямель, у адпаведнасці з абавязацельствамі, якія вынікаюць з міжнародных пагадненняў

15.2 Да 2020 года садзейнічаць укараненню метадаў рацыянальнага выкарыстання ўсіх тыпаў лясоў, спыніць абязлесенне, аднавіць лясы, якія дэградавалі, і значна пашырыць маштабы лесанасаджэння і лесааднаўлення ва ўсім свеце

15.3 Да 2030 года весці барацьбу з апустыньваннем, аднавіць землі і глебы, якія дэградавалі, уключаючы землі, што былі закранутыя апустыньваннем, засухамі і паводкамі, і імкнуцца да таго, каб ва ўсім свеце не пагаршаўся стан зямель

15.4 Да 2030 забяспечыць захаванне горных экасістэм, у тым ліку іх біяразнастайнасці, для таго каб павысіць іх здольнасць даваць выгоды, неабходныя для ўстойлівага развіцця

15.5 Неадкладна прыняць значныя меры па стрымліванні дэградацыі прыродных асяроддзяў пражывання, спыніць страту біялагічнай разнастайнасці і да 2020 года забяспечыць захаванне і прадухіленне знікнення відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання

15.6 Садзейнічаць справядліваму размеркаванні выгод ад выкарыстання генетычных рэсурсаў і спрыяць забеспячэнню належнага доступу да такіх рэсурсаў на ўзгодненых на міжнародным узроўні умовах

15.7 Неадкладна прыняць меры для таго, каб пакласці канец браканьерству і кантрабанднаму гандлю ахоўваемымі відамі флоры і фауны і вырашыць праблемы, якія тычацца як попыту на незаконныя прадукты жывой прыроды, так і іх прапановы

15.8 Да 2020 года прыняць меры па прадухіленні пранікнення чужародных інвазівных відаў і па значным памяншэнні іх уздзеяння на наземныя і водныя экасістэмы, а таксама прыняць меры па прадухіленні абмежавання колькасці або знішчэння прыярытэтных відаў

15.9 Да 2020 года забяспечыць улік каштоўнасці экасістэм і біялагічнай разнастайнасці падчас агульнанацыянальнага і мясцовага планавання і працэсаў развіцця, а таксама пры распрацоўцы стратэгій і планаў скарачэння маштабаў беднасці

15.а Мабілізаваць і значна павялічыць фінансавыя рэсурсы з усіх крыніц у мэтах захавання і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці і экасістэм

15.b Мабілізаваць значныя рэсурсы з усіх крыніц і на ўсіх узроўнях для фінансавання рацыянальнага лесакарыстання і даць краінам, якія развіваюцца, адэкватныя стымулы для прымянення такіх метадаў кіравання, у тым ліку ў мэтах захавання і аднаўлення лясоў

15.c Актывізаваць глабальныя намаганні па барацьбе з браканьерствам і кантрабандным гандлем ахоўваемымі відамі, у тым ліку шляхам пашырэння наяўных у мясцовага насельніцтва магчымасцяў атрымліваць сродкі да існавання экалагічна бяспечным чынам


Мэта 15 у Беларусі

Нацыянальная платформа прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках Мэт устойлівага развіцця: дадзеныя па 17 МУР

Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця: Мэта 15

Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў: Мэта 15

карта сайта