Мэта 3: Добрае здароўе і дабрабыт - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі
3 https://sdgs.by/by/wp-content/uploads/sites/2/2023/10/target_3.svg

Мэта 3: Добрае здароўе і дабрабыт

Мэта 3. Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і спрыянне дабрабыту для ўсіх людзей у любым узросце

Задачы:

3.1 Да 2030 года знізіць глабальны каэфіцыент мацярынскай смяротнасці да менш за 70 выпадкаў на 100 000 жыванароджанняў

3.2 Да 2030 года пакласці канец папераджальнай смяротнасці нованароджаных і дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў, пры гэтым усе краіны павінны імкнуцца паменшыць неанатальную смяротнасць да не больш за 12 выпадкаў на 1000 жыванараджэнняў, а смяротнасць ва ўзросце да 5 гадоў да не больш за 25 выпадкаў на 1000 жыванараджэнняў

3.3 Да 2030 года пакласці канец эпідэміям СНІДу, туберкулёзу, малярыі і трапічных хвароб, якім не надаецца належнай увагі, і забяспечыць барацьбу з гепатытам, захворваннямі, якія перадаюцца праз ваду, і іншымі інфекцыйнымі захворваннямі

3.4 Да 2030 года паменшыць на траціну заўчасную смяротнасць ад неінфекцыйных захворванняў з дапамогай прафілактыкі і лячэння і падтрымання псіхічнага здароўя і дабрабыту

3.5 Паляпшаць прафілактыку і лячэнне залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў, у тым ліку злоўжыванні наркатычнымі сродкамі і алкаголем

3.6 Да 2020 года ў два разы скараціць ва ўсім свеце лік смерцяў і траўмаў у выніку дарожна-транспартных здарэнняў

3.7 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да паслуг па ахове сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, уключаючы паслугі па планаванні сям’і, інфармаванне і асвету, і ўлік пытанняў аховы рэпрадуктыўнага здароўя ў нацыянальных стратэгіях і праграмах

3.8 Забяспечыць усеагульны ахоп паслугамі аховы здароўя, у тым ліку абарону ад фінансавых рызык, доступ да якасных асноўных медыкасанітарных паслуг і доступ да бяспечных, эфектыўных, якасных і недарагіх асноўных лекавых сродкаў і вакцын для ўсіх

3.9 Да 2030 года істотна скараціць колькасць выпадкаў смерці і захворвання ў выніку ўздзеяння небяспечных хімічных рэчываў і забруджвання і атручвання паветра, вады і глеб

3.a Актывізаваць пры неабходнасці ажыццяўленне Рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню ва ўсіх краінах

3.b Аказваць садзейнічанне даследаванням і распрацоўкам вакцын і лекавых прэпаратаў для лячэння інфекцыйных і неінфекцыйных хвароб, якія ў першую чаргу закранаюць краіны, якія развіваюцца, забяспечваць даступнасць недарагіх асноўных лекавых сродкаў і вакцын у адпаведнасці з Дохінскай дэкларацыяй «Пагадненне па ТРІПС і грамадская ахова здароўя», у якой пацвярджаецца права краін, якія развіваюцца, ў поўным аб’ёме выкарыстоўваць палажэнні пагаднення па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці ў дачыненні да праявы гнуткасці для мэт аховы здароўя насельніцтва, у прыватнасці, забеспячэння доступу да лекавых сродкаў для ўсіх

3.c Істотна павялічыць фінансаванне аховы здароўя і набор, развіццё, прафесійную падрыхтоўку і ўтрыманне медыцынскіх кадраў у краінах, якія развіваюцца, асабліва ў найменш развітых краінах і малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца

3.d Нарошчваць патэнцыял ўсіх краін, асабліва краін, якія развіваюцца, у галіне ранняга папярэджання, зніжэння рызык і рэгулявання нацыянальных і глабальных рызык для здароўя


Мэта 3 ў Беларусі

Нацыянальная платформа прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках Мэт устойлівага развіцця: дадзеныя па 17 МУР Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця: Мэта 3 Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў: Мэта 3

КАРТА САЙТА