Задачы:
16.1 Значна скараціць распаўсюджанасць ўсіх формаў гвалту і паменшыць паказчыкі смяротнасці ад гэтай з’явы ва ўсім свеце
16.2 Пакласці канец здзекаванням, эксплуатацыі, гандлю і ўсіх формаў гвалту і катаванняў у дачыненні да дзяцей
16.3 Садзейнічаць вяршэнству права на нацыянальным і міжнародным узроўнях і забяспечыць усім роўны доступ да правасуддзя
16.4 Да 2030 года значна паменшыць незаконныя фінансавыя патокі і патокі зброі, актывізаваць дзейнасць па выяўленні і вяртанні выкрадзеных актываў і весці барацьбу з усімі формамі арганізаванай злачыннасці
16.5 Значна скараціць маштабы карупцыі і хабарніцтва ва ўсіх іх формах
16.6 Стварыць эфектыўныя, падсправаздачныя і празрыстыя ўстановы на ўсіх узроўнях
16.7 Забяспечыць адказнае прыняцце рашэнняў рэпрэзентатыўнымі органамі на ўсіх узроўнях, з удзелам усіх слаёў грамадства
16.8 Пашырыць і актывізаваць удзел краін, якія развіваюцца ў дзейнасці органаў глабальнага рэгулявання
16.9 Да 2030 года забяспечыць наяўнасць ва ўсіх людзей законных пасведчанняў асобы, уключаючы пасведчанні аб нараджэнні
16.10 Забяспечыць доступ грамадскасці да інфармацыі і абараніць асноўныя свабоды ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі дамовамі
16.а Умацаваць адпаведныя нацыянальныя ўстановы, у тым ліку дзякуючы міжнароднаму супрацоўніцтву, у мэтах нарошчвання на ўсіх узроўнях, у прыватнасці ў краінах, якія развіваюцца, патэнцыялу ў справе прадухілення гвалту і барацьбы з тэрарызмам і злачыннасцю
16.b Заахвочваць і праводзіць у жыццё недыскрымінацыйныя законы і палітыку ў інтарэсах устойлівага развіцця
КАРТА САЙТА