Для каардынацыі намаганняў Рэспублікі Беларусь па дасягненню Мэт устойлівага развіцця (МУР) Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2017 г. № 181 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця» заснаваны інстытут Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР.
Нацыянальны каардынатар арганізуе разгляд розных аспектаў дасягнення МУР, уносіць рэкамендацыі па ўдасканаленні гэтага працэсу, праводзіць мерапрыемствы па прасоўванні мэтаў ўстойлівага развіцця і штогадовага дакладвае прэзідэнту аб прагрэсе дасягнення МУР. Ён таксама прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнародным узроўні, дакладваючы аб прагрэсе ў дасягненні Мэт ўстойлівага развіцця.
Нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР з’яўляецца намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Татарыновіч. Ён прызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2025 г. № 405 «Аб Нацыянальным каардынатары па дасягненні Мэт устойлівага развіцця».
У перыяд з 17 чэрвеня 2024 г. па 19 лістапада 2025 г. гэты пост займаў Сяргей Хаменка.
У перыяд з 9 сакавіка 2023 г. па 17 чэрвеня 2024 г. гэты пост займаў Валерый Бельскі.
У перыяд з 21 лютага 2022 г. па 9 сакавiка 2023 г. гэты пост займаў Леанід Заяц.
У перыяд з 13 лютага 2020 г. па 21 лютага 2022 г. гэты пост займаў Анатоль Ісачэнка.
У перыяд з 25 мая 2017 г. па 13 лютага 2020 г. гэты пост займала Марыяна Шчоткіна.
КАРТА САЙТА