Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэтаў устойлівага развіцця (парламенцкая група ўстойлівага развіцця) створана рашэннямі Прэзідыума Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2020 года.
Кіраўніком парламенцкай групы ўстойлівага развіцця з’яўляецца Лісковіч Віктар Андрэевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Намеснікам кіраўніка парламенцкай групы ўстойлівага развіцця з’яўляецца Савіных Андрэй Уладзіміравіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах.
У склад Парлямэнцкай групы ўстойлівага развіцця ўключаны:
Рашэнне аб стварэнні першай парламенцкай працоўнай групы па Мэтах устойлівага развіцця было прынята 11 снежня 2017 года на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У снежні 2017 года пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі прайшлі адкрытыя парламенцкія слуханні «Партнёрства галін улады як неабходная ўмова паспяховага дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця». Па іх выніках былі прынятыя рэкамендацыі, якія былі адпраўлены для арганізацыі выканання ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
КАРТА САЙТА