Меню

Мэта 1. Паўсюдная ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах

Задачы:

1.1 Да 2030 года ліквідаваць крайнюю галечу для ўсіх людзей ва ўсім свеце (у цяперашні час крайняя галеча вызначаецца як пражыванне на суму менш за 1,25 дал. ЗША у дзень)

1.2 Да 2030 года скараціць долю мужчын, жанчын і дзяцей усіх узростаў, якія жывуць у галечы ва ўсіх яе праявах, згодна з нацыянальнымі вызначэннямі, сама меней напалову

1.3 Укараніць на нацыянальным узроўні належныя сістэмы і меры сацыяльнай абароны для ўсіх, уключаючы ўстанаўленне мінімальных узроўняў, і да 2030 года дасягнуць істотнага ахопу бедных і уразлівых слаёў насельніцтва

1.4 Да 2030 года забяспечыць, каб усе мужчыны і жанчыны, асабліва маламаёмныя і ўразлівыя, мелі роўныя правы на эканамічныя рэсурсы, а таксама доступ да базавых паслуг, валодання і распараджэння зямлёй і іншымі формамі ўласнасці, маёмасці, якая атрымліваецца ў спадчыну, прыродных рэсурсаў, адпаведных новых тэхналогій і фінансавых паслуг, уключаючы мікрафінансаванне

1.5 Да 2030 года павысіць жыццеўстойлівасць маламаёмных і асоб, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, і паменшыць іх неабароненасць і ўразлівасць перад экстрэмальнымі з'явамі, якія выкліканыя змяненнем клімату, і іншымі эканамічнымі, сацыяльнымі і экалагічнымі ўзрушэннямі і бедствамі

1.a Забяспечыць мабілізацыю значных рэсурсаў з самых розных крыніц, у тым ліку на аснове актывізацыі супрацоўніцтва ў мэтах развіцця, з тым каб даць краінам, якія развіваюцца, асабліва найменш развітым краінам, дастатковыя і прадказальныя сродкі для ажыццяўлення праграм і стратэгій па ліквідацыі галечы ва ўсіх яе формах

1.b Стварыць на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях надзейныя стратэгічныя механізмы, у аснове якіх ляжалі б стратэгіі развіцця, якія ўлічваюць інтарэсы беднаты і гендарныя аспекты, для садзейнічання паскоранаму інвесціраванню ў мерапрыемствы па ліквідацыі галечы


Мэта 1 у Беларусі

Нацыянальная платформа прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках Мэт устойлівага развіцця: дадзеныя па 17 МУР

Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця: Мэта 1

Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў: Мэта 1

 

карта сайта