Задачы:
11.1 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да дастатковага, бяспечнага і недарагога жылля і асноўных паслуг і добраўпарадкаваць трушчобы
11.2 Да 2030 года забяспечыць, каб усе маглі карыстацца бяспечнымі, недарагімі, даступнымі і экалагічна устойлівымі транспартнымі сістэмамі, на аснове павышэння бяспекі дарожнага руху, у прыватнасці пашырэння выкарыстання грамадскага транспарту, надаючы асаблівую ўвагу патрэбам тых, хто знаходзіцца ва ўразлівым становішчы, жанчын, дзяцей, інвалідаў і пажылых асоб
11.3 Да 2030 года пашырыць маштабы адкрытай для ўсіх і экалагічна ўстойлівай урбанізацыі і магчымасці для комплекснага і ўстойлівага планавання населеных пунктаў і кіравання імі на аснове шырокага ўдзелу ва ўсіх краінах
11.4 Актывізаваць намаганні па абароне і захаванні сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны
11.5 Да 2030 года істотна скараціць колькасць загінуўшых і пацярпелых і значна паменшыць прамы эканамічны ўрон у выглядзе страт сусветнага валавога ўнутранага прадукту ў выніку бедстваў, у тым ліку звязаных з вадой, надаючы асаблівую ўвагу абароне маламаёмных і уразлівых груп насельніцтва
11.6 Да 2030 года паменшыць негатыўнае экалагічнае ўздзеянне гарадоў у пераліку на душу насельніцтва, у тым ліку з дапамогай надання асаблівай увагі якасці паветра і выдалення гарадскіх і іншых адходаў
11.7 Да 2030 года забяспечыць усеагульны доступ да бяспечных, даступных і адкрытых для ўсіх зялёных зонах і грамадскім месцах, асабліва для жанчын і дзяцей, пажылых людзей і інвалідаў
11.a Падтрымліваць пазітыўныя эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя сувязі паміж гарадскімі, прыгараднымі і сельскімі раёнамі на аснове павышэння якасці планавання нацыянальнага і рэгіянальнага развіцця
11.b Да 2020 года значна павялічыць колькасць гарадоў і населеных пунктаў, якія прынялі і ажыццяўляюць комплексныя стратэгіі і планы, накіраваныя на ліквідацыю сацыяльных бар’ераў, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў, змякчэнне наступстваў змены клімату, адаптацыю да яго змены і здольнасць супрацьстаяць стыхійным бедствам, і распрацаваць і ўкараніць у адпаведнасці з Сендайскай рамачнай праграмай па зніжэнні рызыкі бедстваў на 2015-2030 гады меры па комплексным кіраванні звязанымі з бедствамі рызыкамі на ўсіх узроўнях
11.c Аказваць найменш развітым краінам садзейнічанне, у тым ліку праз фінансавую і тэхнічную дапамогу, у будаўніцтве экалагічна ўстойлівых і трывалых будынкаў з выкарыстаннем мясцовых матэрыялаў
КАРТА САЙТА