Меню

Мэта 10. Памяншэнне няроўнасці ўнутры краін і паміж імі

Задачы:

10.1 Да 2030 года паступова дасягнуць і падтрымліваць рост даходаў найменш забяспечаных 40 адсоткаў насельніцтва на ўзроўні, які перавышае сярэдні па краіне

10.2 Да 2030 года падтрымаць заканадаўчым шляхам і заахвочваць актыўны ўдзел усіх людзей у сацыяльным, эканамічным і палітычным жыцці незалежна ад іх узросту, полу, інваліднасці, расы, этнічнай прыналежнасці, паходжання, рэлігіі і эканамічнага ці іншага статусу

10.3 Забяспечыць роўнасць магчымасцяў і паменшыць няроўнасць вынікаў, у тым ліку шляхам адмены дыскрымінацыйных законаў, палітыкі і практыкі і садзейнічання прыняццю адпаведнага заканадаўства, палітыкі і мер у гэтым кірунку 

10.4 Прыняць адпаведную палітыку, асабліва бюджэтна-падатковую палітыку і палітыку ў пытаннях заработнай платы і сацыяльнай абароны, і паступова дамагацца забеспячэння большай роўнасці

10.5 Удасканальваць метады рэгулявання і маніторынгу глабальных фінансавых рынкаў і ўстаноў і больш паслядоўна ўжываць такія метады

10.6 Забяспечыць большую прадстаўленасць і большае права голасу краінам, якія развіваюцца, у працэсах прыняцця рашэнняў у глабальных міжнародных эканамічных і фінансавых установах, з тым каб зрабіць гэтыя ўстановы больш эфектыўнымі, аўтарытэтнымі, падсправаздачнымі і легітымнымі

10.7 Садзейнічаць упарадкаванай, бяспечнай, законнай і адказнай міграцыі і мабільнасці людзей, у тым ліку з дапамогай правядзення спланаванай і добра прадуманай міграцыйнай палітыкі

10.a Праводзіць у жыццё прынцып асаблівага і дыферэнцыраванага рэжыму для краін, якія развіваюцца, асабліва найменш развітых краін, у адпаведнасці з пагадненнямі Сусветнай гандлёвай арганізацыі

10.b Заахвочваць вылучэнне афіцыйнай дапамогі ў мэтах развіцця і фінансавыя патокі, у тым ліку прамыя замежныя інвестыцыі, у дзяржавы, якія маюць найбольшую патрэбу, асабліва ў найменш развітыя краіны, афрыканскія краіны, малыя астраўныя дзяржавы, якія развіваюцца, і краіны, якія развіваюцца і не маюць выхаду да мора, у адпаведнасці з іх нацыянальнымі планамі і праграмамі

10.c Да 2030 года скараціць аперацыйныя выдаткі, звязаныя з пераводам мігрантамі грашовых сродкаў, да менш за 3 адсоткі ад сумы перавода і ліквідаваць каналы грашовых пераводаў, у якіх гэтыя выдаткі перавышаюць 5 адсоткаў


Мэта 10 у Беларусі

Нацыянальная платформа прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках Мэт устойлівага развіцця: дадзеныя па 17 МУР

Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця: Мэта 10

Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў: Мэта 10

карта сайта