Мэта 8: Годная праца і эканамічны рост
- Асноўныя звесткі
- Архітэктура кіравання
- Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР
- Рада па ўстойлівым развіцці
- Парламенцкая група ўстойлівага развіцця
- Рэгіянальныя групы ўстойлівага развіцця
- Партнёрская група ўстойлівага развіцця
- Грамадская рада па фармаванні і маніторынгу стратэгій устойлівага развіцця
- Сакратарыят Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР і Рады па ўстойлівым развіцці
- Група па каардынацыі працы СМІ па прасоўванні МУР
- Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця
- Пытанне-адказ
- Архітэктура кіравання
- Мэты ўстойлівага развіцця
- Мэта 1: Ліквідацыя галечы
- Мэта 2: Ліквідацыя голаду
- Мэта 3: Добрае здароўе і дабрабыт
- Мэта 4: Якасная адукацыя
- Мэта 5: Гендэрная роўнасць
- Мэта 6: Чыстая вада і санітарыя
- Мэта 7: Недарагая і чыстая энергія
- Мэта 8: Годная праца і эканамічны рост
- Мэта 9: Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура
- Мэта 10: Памяншэнне няроўнасці
- Мэта 11: Устойлівыя гарады і населеныя пункты
- Мэта 12: Адказныя спажыванне і вытворчасць
- Мэта 13: Барацьба са змяненнем клімату
- Мэта 14: Захаванне марскіх экасістэмаў
- Мэта 15: Захаванне экасістэмаў сушы
- Мэта 16: Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты
- Мэта 17: Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця
- Навiны i Падзеі
- Дакументы
- Пасяджэнне савета па ўстойлівым развіцці
- Добраахвотны нацыянальны агляд
- Дзейнічай для дасягнення ЦУР
- Кантакты
Мэта 8. Спрыянне паступальнаму, усеахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадуктыўнай занятасці і годнай працы для ўсіх
Задачы:
8.1 Падтрымліваць эканамічны рост на душу насельніцтва ў адпаведнасці з нацыянальнымі ўмовамі і ў прыватнасці рост валавога ўнутранага прадукту на ўзроўні не менш за 7 адсоткаў у год у найменш развітых краінах
8.2 Дамагчыся павышэння прадукцыйнасці ў эканоміцы пасродкам дыверсіфікацыі, тэхнічнай мадэрнізацыі і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку шляхам надання асаблівай увагі сектарам з высокім дабаўленым коштам і працаёмкім сектарам
8.3 Садзейнічаць правядзенню арыентаванай на развіццё палітыкі, якая спрыяе прадукцыйнай дзейнасці, стварэнню годных працоўных месцаў, прадпрымальніцтву, творчасці і інавацыйнай дзейнасці, і заахвочваць афіцыйнае прызнанне і развіццё мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку з дапамогай прадастаўлення ім доступу да фінансавых паслуг
8.4 На працягу ўсяго тэрміну да канца 2030 года паступова павышаць глабальную эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў у сістэмах спажывання і вытворчасці і імкнуцца да таго, каб эканамічны рост не суправаджаўся пагаршэннем стану навакольнага асяроддзя, як гэта прадугледжваецца Дзесяцігадовай стратэгіяй дзеянняў па пераходзе да выкарыстання рацыянальных мадэляў спажывання і вытворчасці, прычым першымі гэтым павінны заняцца развітыя краіны
8.5 Да 2030 года забяспечыць поўную і прадукцыйную занятасць і годную працу для ўсіх жанчын і мужчын, у тым ліку маладых людзей і інвалідаў, і роўную аплату за працу роўнай каштоўнасці
8.6 Да 2020 года істотна скараціць долю моладзі, якая не працуе, не вучыцца і не набывае прафесійных навыкаў
8.7 Прыняць тэрміновыя і эфектыўныя меры для таго, каб выкараніць прымусовую працу, скончыць з сучасным рабствам і гандлем людзьмі і забяспечыць забарону і ліквідацыю найгоршых формаў дзіцячай працы, уключаючы вярбоўку і выкарыстанне дзяцей-салдат, а да 2025 года скончыць з дзіцячай працай ва ўсіх яе формах
8.8 Абараняць працоўныя правы і садзейнічаць забеспячэнню надзейных і бяспечных умоў працы для ўсіх працоўных, уключаючы працоўных мігрантаў, асабліва жанчын-мігрантаў, і асоб, якія не маюць стабільнай занятасці
8.9 Да 2030 года забяспечыць распрацоўку і ажыццяўленне стратэгій заахвочвання ўстойлівага турызму, які спрыяе стварэнню працоўных месцаў, развіццю мясцовай культуры і вытворчасці мясцовай прадукцыі
8.10 Умацоўваць здольнасць нацыянальных фінансавых устаноў заахвочваць і пашыраць доступ да банкаўскіх, страхавых і фінансавых паслугах для ўсіх
8.а Павялічыць аказваемую ў рамках ініцыятывы «Дапамога ў гандлі» падтрымку краін, якія развіваюцца, асабліва найменш развітых краін, у тым ліку па лініі пашыранай комплекснай рамачнай праграмы для аказання тэхнічнай дапамогі ў галіне гандлю найменш развітым краінам
8.b Да 2020 года распрацаваць і ўвесці ў дзеянне глабальную стратэгію забеспячэння занятасці моладзі і ажыццявіць Глабальны пакт аб працоўных месцах Міжнароднай арганізацыі працы
Мэта 8 у Беларусі
Нацыянальная платформа прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках Мэт устойлівага развіцця: дадзеныя па 17 МУР
Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця: Мэта 8
Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў: Мэта 8