Вынікі абласнога конкурсу найлепшых практык 2023 года па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года

16 лютага 2024 года ў рамках IV Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці адбылася прэзентацыя ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу найлепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года.
У конкурсе бралі ўдзел юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці, некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, мясцовыя органы ўлады і/або іх структурныя падраздзяленні, а таксама ініцыятыўныя групы насельніцтва, якія распрацоўваюць і рэалізуюць ініцыятывы і праекты ў партнёрстве з мясцовымі органамі ўлады, іншымі арганізацыямі.
Конкурс праводзіўся ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» і абласной рабочай групай па ўстойлівым развіцці з мэтай уцягвання грамадскасці ў дасягненне задач і індыкатараў Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года па намінацыях «Лепшая ідэя праекту па рэалізацыі СУР-2035», «Лепшы рэалізаваны праект па дасягненні СУР-2035», «За значны ўклад у рэалізацыю СУР-2035».
Усяго на конкурс было пададзена 45 заявак з усіх рэгіёнаў вобласці на такія тэмы як адказнае спажыванне і інклюзіўнае асяроддзе, устойлівыя аграгарадкі, захаванне навакольнага асяроддзя, самаадукацыя, здаровы лад жыцця і іншае. Лаўрэатамі сталі 6 праектаў у кожнай з намінацый.
Пераможцамі і прызёрамі ў конкурсе вызначаны:
У намінацыі «Лепшая ідэя праекта па рэалізацыі СУР-2035»:
- 1 месца – анлайн-гульня «Збяром МЭТЫ разам» ад УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
- 2 месца – вучэбна-эксперыментальная лабараторыя пад адкрытым небам ад ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва»;
- 3 месца – дзіцячая інклюзіўная гульнявая пляцоўка «Тэрыторыя дзяцінства» ад ДУА «Дзіцячы сад № 19 г. Крычава».
У намінацыі «Лепшы рэалізаваны праект па дасягненні СУР-2035»:
- 1 месца – віртуальны цэнтр рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ад ДУА «Гімназія г. Мсціслаўля»;
- 2 месца – адукацыйны праект «Экалагічная пляцоўка «Школа адказнага спажывання» ад ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»;
- 3 месца – інавацыйная прастора «Моладзь і час» ад Аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У намінацыі «За значны ўклад у рэалізацыю СУР-2035»:
- 1 месца – праект «Дзейнічаем лакальна, думаючы глабальна» ад спажывецкага кааператыва «Горская скарбніца»;
- 2 месца – праект па эканамічнаму развіццю і падтрымцы прадпрымальніцтва ад фермерскай гаспадаркі «Канстанта арт»;
- 3 месца – інфармацыйна-прафілактычныя акцыі з адзіным лозунгам «МУР. Бабруйшчына ЗА!» ад УАЗ «Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
Правядзенне конкурсу лепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года ўносіць важны ўклад у развіццё Магілёўскага рэгіёну, а таксама ў рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

