16 лютага 2024
15 – 16 лютага 2024 года ў Магілёве праходзіў IV Магілёўскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці, арганізаваны Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», рэалізуемага агенцтвамі ААН і фінансуемага Урадам Расійскай Федэрацыі.
Удзельнікі форуму абмеркавалі ход распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 года, выкананне мясцовых стратэгій устойлівага развіцця і ініцыятыў у Магілёўскай вобласці, уклад бізнесу ў рэалізацыю Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года (СУР-2035), міжнародны і нацыянальны вопыт у галіне «разумных гарадоў», а таксама падвялі вынікі абласнога конкурсу найлепшых практык 2023 года па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Страхар Р.Б., намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Ён адзначыў, што важна захаваць вектар уласнага ўстойлівага развіцця. Магілёўская вобласць была першай, якая распрацавала абласную Стратэгію ўстойлівага развіцця. З 2024 года пачынаецца другі этап рэалізацыі гэтай Стратэгіі, які працягнецца да канца 2030 года і будзе накіраваны на экалагізацыю, цыфравізацыю, змяненне вытворчасцей і сфер жыццядзейнасці, развіццё інтэлектуальнай эканомікі і сферы паслуг, укараненне сацыяльных інавацый, культурнае пераўтварэнне грамадства, павышэнне іміджу сельскіх тэрыторый для жыцця. Намеснік старшыні таксама падкрэсліў, што форум дасць магчымасць абмеркаваць перспектывы і праблематыку, сфарміраваць бачанне далейшых намаганняў дзяржавы і грамадства, неабходных для дасягнення МУР.
У сваёй прывітальнай прамове Армэн Марцірасян, выконваючы абавязкі Пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі адзначыў, што на фоне комплексных крызісаў і выклікаў Мэты ўстойлівага развіцця не могуць быць дасягнуты сіламі асобных зацікаўленых бакоў і дасягненне глабальных Мэт на рэгіянальным узроўні становіцца важным як ніколі. Армэн Марцірасян падкрэсліў, што ў ходзе рэалізацыі другога этапа рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года важна ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанням цыфравізацыі і інавацый у гарадскім развіцці.
Ад імя Нацыянальнага каардынатара па дасягненні ЦУР, Бельскага У.І. з прывітальным словам выступіў Амбразевіч Ю.Г., намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што Магілёўская вобласць з’яўляецца рэгіянальным лідэрам па тэматыцы Мэт устойлівага развіцця ў краіне і яе вопыт па выбудоўванню стратэгічных напрамкаў устойлівага развіцця неабходна прымяняць у іншых рэгіёнах краіны. Таксама ён падкрэсліў, што вопыт правядзення Магілёўскага рэгіянальнага форуму павінен улічвацца пры падрыхтоўцы да II Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.
У сваёй вітальнай прамове намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, кіраўнік міжсектаральнай групы па экалогіі Савета па ўстойлівым развіцці Галанаў В. А. адзначыў, што ўстойлівае развіццё немагчыма без забеспячэння экалагічна спрыяльных умоў для жыццядзейнасці. Магілёўская вобласць з’яўляецца вытворча-развітай тэрыторыяй і тая ўвага, якая ўдзяляецца прадпрыемствамі пытанням экалагічнай бяспекі дастаткова высокая.
З прывітальнай прамовай да ўдзельнікаў форуму звярнуўся намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік міжсектаральнай групы па адукацыі Савета па ўстойлівым развіцці Кадлубай А.У. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі МУР 4 выконваецца на ўсіх узроўнях асноўнай і дадатковай адукацыі і з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Па індэксе адукацыі Беларусь увайшла ў першую чвэрць найбольш развітых дзяржаў свету. У індэксе сацыяльнага прагрэсу па паказчыку «доступ да базавых ведаў» Беларусь займае 17 месца.
«Ініцыятыўнасць Магілёўскага рэгіёну ў прасоўванні ўстойлівага развіцця з’яўляецца арыенцірам для іншых рэгіёнаў», – адзначыла дырэктар ДНУ «Навукова даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь», Берчанка Н.Г.
Аднак развіццё і рэалізацыя абласной стратэгіі немагчымыя без дакладнай увязкі з Нацыянальнай стратэгіяй.
На сённяшні дзень падрыхтаваны Аналітычная справаздача аб выкананні НСУР-2035 і канцэпцыя НСУР-2040.
Драйверамі ўстойлівага развіцця да 2040 года ў канцэпцыі НСУР-2040 вызначаны: забеспячэнне тэхналагічнай бяспекі, лічбавая трансфармацыя, стварэнне новых прафесійных кампетэнцый і ўмоў для самарэалізацыі, пашырэнне экспартнага патэнцыялу нацыянальных брэндаў, стварэнне рыначных інстытутаў канкурэнтнага асяроддзя, укараненне прынцыпаў «зялёнай» эканомікі.
Функцыі НСУР уключаюць не толькі стратэгічнае планаванне, але і аб’яднанне рэсурсаў, кансалідацыю грамадства, пазіцыянаванне на вонкавым контуры. Таму ў распрацоўцы самога дакумента НСУР-2040 значная ўвага надаецца сумеснаму абмеркаванню. У лютым-красавіку 2024 года запланавана правядзенне мерапрыемстваў у фармаце круглых сталоў, фарсайт-сесій па ўключэнні зацікаўленых бакоў у распрацоўку НСУР-2040.
Для Магілёўскай вобласці 2024 год – гэта пачатак новага, другога этапа рэалізацыі СУР-2035. Магілёўская вобласць была першым рэгіёнам абласнога ўзроўню ў Беларусі, які распрацаваў Стратэгію ўстойлівага развіцця. У 2023 годзе скончыўся першы этап рэалізацыі стратэгіі, які быў накіраваны на фарміраванне ведаў аб устойлівым развіцці, укараненне Стратэгіі ў дзейную сістэму планавання ў якасці асноўнага дакумента стратэгічнага развіцця вобласці, выбудоўванне сістэма пакрокавых дзеянняў у рабоце па дасягненню Мэт устойлівага развіцця.
«Да восені 2024 года будзе падрыхтавана справаздача рэалізацыі 1 этапа стратэгіі і Магілёўскі рэгіён зможа быць прыкладам для іншых рэгіёнаў у распрацоўцы, рэалізацыі, маніторынгу і ацэнцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця», – паведаміў эксперт ПРААН, дацэнт кафедры «Эканоміка і кіраванне» Міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт», Шадракоў А. У.
Справаздача 1 этапа СУР-2035 будзе змяшчаць інфармацыю па дасягненні стратэгічных мэт, дынаміцы значэнняў мэтавых паказчыкаў, выкананні мэты і задач 1 этапа, а таксама рэкамендацыі для 2 этапы СУР-2035.
Сярод рэкамендацый для рэалізацыі 2 этапы СУР-2035 адзначана:
Што датычыцца мясцовых стратэгій устойлівага развіцця і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў у Магілёўскай вобласці, то трэба адзначыць уклад Мсціслаўскага раёна. Напрацоўкі Мсціслаўскага раёна дазволілі яму далучыцца да праекта Магілёўскай вобласці «Майстэрня мясцовых стратэгій устойлівага развіцця». У рамках гэтага праекта самі жыхары вызначылі моцныя і слабыя бакі рэгіёну, прыярытэтныя напрамкі развіцця, сфарміравалі «вобраз будучыні», што лягло ў аснову Стратэгіі ўстойлівага развіцця Мсціслаўскага раёна да 2035 года.
«У Мсціслаўскім раёне ўжо больш за 10 гадоў вядзецца работа па папулярызацыі і дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Толькі ў 2023 годзе рэалізавана каля 60 ініцыятыў насельніцтва», – праінфармавала намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама Судзілоўская В. М.
Ініцыятывы накіраваны на развіццё турыстычнага патэнцыялу, добраўпарадкаванне тэрыторый і месц адпачынку, фарміраванне экадружалюбнага ладу жыцця, забеспячэнне даступнасці адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, забеспячэння партнёрства і інш.
Асаблівая ўвага ў Магілёўскай вобласці ўдзяляецца падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, а таксама жаночага прадпрымальніцтва.
«Наша стратэгія – ствараць цэнтры з устойлівымі бізнес мадэлямі і экалагічным вядзеннем праектаў малога і сярэдняга бізнесу. Мы падзяляем дзейнасць на інфармаванне, навучанне і суправаджэнне прадпрымальнікаў. У частцы жаночага прадпрымальніцтва ў 2023 годзе ў Магілёўскай вобласці праведзена некалькі навучальных заняткаў, бізнес-форум «Жанчыны будучыні», адкрылася жаночая школа бізнесу і інш. У 2024 годзе работа будзе прадоўжана: пройдзе другі і трэці бізнес-форум для жанчын, круглыя сталы з удзелам жанчын-прадпрымальнікаў, будзе арганізаваны бізнес-лагер для жанчын» – паведаміў дырэктар ТАА «Дэкра Кансалтынг» Сідарэнка І. І.
Акрамя таго, у Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца работа па стварэнню дыялогавых пляцовак з прыцягненнем органаў улады, грамадскасці і кіраўнікоў бізнес-супольнасці па абмеркаванню праблем на прадпрыемствах і вядзенні ўласнага бізнесу, а таксама фарміраванню прапаноў па паляпшэнні ўмоў для рэалізацыі прафесійных якасцей, распрацоўкі стратэгій і метадалогіі навучання вядзення бізнесу.
Вялікая ўвага ў Беларусі таксама ўдзяляецца развіццю «разумных гарадоў» і цыфравізацыі і вельмі важны ў гэтым напрамку вопыт міжнародных партнёраў. Калі мы гаворым аб развіцці «разумных гарадоў» або гарадах будучыні цыфравізацыі, інавацыях, то мы факусуемся на МУР 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты».
Аднак, калі мы засяродзімся і паглядзім на сапраўды «разумныя гарады», то яны могуць стаць рухаючай сілай для ўсіх», – сцвярджае стратэгічны менеджэр лічбавых праграм, галоўны лічбавы офіс ПРААН і Глабальны цэнтр ПРААН па тэхналогіях, інавацыях і ўстойлівым развіцці Хэндфорт Калум. «Разумныя гарады» – гэта таксама пра тэхналогіі і інавацыі, аднак, у першую чаргу, «разумны горад» гэта пра людзей і тое, як мы можам зрабіць гарадское асяроддзе больш інклюзіўным, устойлівым і даступным для жыцця».
«Я б прапанавала даць новае паняцце «разумнаму гораду» – гэта горад, у якім жывуць шчаслівыя людзі, дзе «разумныя» тэхналогіі служаць і кожнаму ў асобнасці, і іх сем’ям, і пры гэтым, робяць іх жыццё камфортней і бяспечней.», – прапанавала спецыяліст па партнёрстве Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) Ялецкіх Т.В.
Сферы ініцыятыў ЮНФПА накіраваны менавіта на паляпшэнне жыцця кожнага чалавека і ўключаюць такія напрамкі, як умацаванне патэнцыялу для рэагавання на дэмаграфічныя змены насельніцтва, пашырэнне доступу да паслуг у галіне мацярынства і рэпрадуктыўнага здароўя, забеспячэнне актыўнага ўдзелу моладзі і людзей старэйшага ўзросту ў жыцці грамадства, забеспячэнне роўных правоў і магчымасцей для жанчын і мужчын.
Сярод такіх ініцыятыў, якія рэалізуюцца ў Беларусі, у тым ліку, у Магілёўскай вобласці:
Немалаважным з’яўляецца для Беларусі вопыт Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі канцэпцыі «Разумных гарадоў» і іх уключэнню ў глабальныя інфраструктурныя праекты.
Платформа «Разумны горад РАСАТАМ» рэалізуецца больш чым у 150 гарадах і рэгіёнах Расіі і аб’ядноўвае сістэмы, органы ўлады, бізнес і насельніцтва па такіх напрамках як бяспека, кіраванне рэсурсамі і паслугамі, зваротная сувязь і паведамленне аб праблемах, кіраванне транспартам і г.д.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусі зроблена ўжо шмат для развіцця і рэалізацыі канцэпцыі «Разумны горад»:
Цяпер у Беларусі вядуцца работы па стварэнню лічбавай платформы «Разумны горад (рэгіён)». Ужо праведзена навукова-даследчая работа, распрацавана канцэпцыя стварэння платформы і тэхнічнае заданне.
У 2024 годзе плануецца інтэграцыя платформы з дзяржаўнымі сістэмамі і з адзінай сістэмай ідэнтыфікацыі фізічных асоб, а таксама апрабаванне платформы ў г. Мінску і Аршанскім раёне. У 2024-2025 гадах плануецца ўвод платформы ў пастаянную эксплуатацыю ў 17 гарадах Беларусі.
Таксама ў Беларусі ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» распрацавана і паспяхова рэалізуецца ініцыятыва «Мой горад» – мабільны дадатак, які акумулюе самыя папулярныя паслугі для канкрэтнага рэгіёну. З яго дапамогай грамадзяне атрымліваюць просты і зручны доступ да ўсёй гарадской інфраструктуры – гарадской адміністрацыі, установам адукацыі і аховы здароўя, аб’ектам гандлю, культуры і вольнага часу.
З моманту запуску дадатку «Мой горад» для Полацкага рэгіёну ў лютым 2021 года праект значна вырас. Да яго ўжо далучыліся сорак тры гарады і рыхтуецца да запуску яшчэ 19 гарадоў.
«Бабруйск стаў адным з першых буйных гарадоў, які далучыўся да дадатку «Мой горад». На сённяшні дзень па г. Бабруйску прыкладанне змяшчае 285 старонак, больш за 6 тыс. запамповак, больш за 330 тыс. запытаў, больш за 6 тыс. пераходаў па актыўных спасылках», – праінфармаваў начальнік Бабруйскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла «РУП «Белтэлекам» Бабцоў А. М.
З вынікамі конкурсу найлепшых практык 2023 года па рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года можна азнаёміцца па спасылцы
Запіс IV Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці ў відэа-фармаце
Презентации выступающих доступны по ссылкам:
Аб распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2040 года
Аб рэалізацыі 1-га этапа (2021–2023 гады) Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года і рэкамендацыях для 2-га этапа Стратэгіі
Аб выкананні мясцовых стратэгій устойлівага развіцця і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў у Магілёўскай вобласці»
Аб міжнародных і рэгіянальных трэндах у галіне «разумных гарадоў», цыфравізацыі і інавацый
Горад, камфортны для ўсіх: ініцыятывы ЮНФПА і бізнэсу
Аб вопыце Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі канцэпцыі «Разумны горад»
Аб рэалізацыі канцэпцыі «Разумны горад» у Рэспубліцы Беларусь
Дадатак «Мой горад» у горадзе Бабруйску
КАРТА САЙТА