У Магілёўскай вобласці рэалізуецца пілотная ініцыятыва па папулярызацыі і дыстанцыйным навучанні МУР

Фота: redflag.by

16 красавіка 2025 года адбыўся ўводны семінар пілотнай ініцыятывы «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця». Семінар прайшоў у гарадскім пасёлку Краснаполле, які быў абраны пляцоўкай для рэалізацыі пілотнай ініцыятывы.

У семінары прынялі ўдзел 60 чалавек (з іх 55 – жанчыны). Сярод іх прадстаўнікі мясцовых органаў улады, арганізатары і партнёры ініцыятывы, жыхары Краснапольскага раёна.

У ходзе семінара была прадстаўлена інфармацыя аб мэтах і задачах пілотнай ініцыятывы, Мэтах устойлівага развіцця і іх дасягненні на мясцовым узроўні, а таксама запуску адукацыйных анлайн-курсаў па тэматыцы ўстойлівага развіцця і Конкурсе для жыхароў Краснапольскага раёна.

Так, асноўнай мэтай пілотнай ініцыятывы «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця» з’яўляецца папулярызацыя ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод насельніцтва праз правядзенне анлайн курсаў і адукацыйных мерапрыемстваў па тэматыцы МУР.

Спецыялізаваныя адукацыйныя анлайн-курсы па МУР будуць распрацаваны ў рамках пілотнай ініцыятывы і размешчаны на беларускай платформе для дыстанцыйнай адукацыі Skybel. Доступ да навучальных матэрыялаў будзе неабмежаваны з любой прылады: кампутара, планшэта, смартфона. Усяго плануецца стварыць 4 анлайн-курсы: Мэты ўстойлівага развіцця для стварэння гарманічнай будучыні; Асновы зялёнай эканомікі; Гендэрная роўнасць; Экалагізацыя жыццядзейнасці.

Пілотная ініцыятыва «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця» рэалізуецца ГА «Экалагічная ініцыятыва» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.