У Мінску ў 2027 годзе ўсталююць каля 500 антывандальных кантэйнераў для збору шкла

У 2027 годзе ў Мінску плануецца ўстанавіць каля 500 антывандальных кантэйнераў для збору шкляных адходаў. Новыя кантэйнеры дазволяць пашырыць інфраструктуру раздзельнага збору і павысіць эфектыўнасць перапрацоўкі другасных рэсурсаў.

Цяпер у Мінску ўстаноўлена каля 20 такіх кантэйнераў. У іх можна выкідваць бутэлькі, слоікі, шкляны посуд і бітае тарнае шкло. Галоўная асаблівасць канструкцыі – спецыяльны прыёмны адсек. Ён зроблены так, што ўсё, што пападае ўнутр кантэйнера, ужо немагчыма дастаць зваротна. Дзякуючы гэтаму кантэйнеры называюць антывандальнымі: яны дапамагаюць прадухіліць выпадкі, калі людзі спрабуюць дастаць сабранае шкло.

Усяго за першыя шэсць месяцаў 2026 года ў сталіцы было сабрана і накіравана на перапрацоўку больш за 6,3 тон шкла. Сыравіна паступае ў чыстым выглядзе, што дае магчымасць перадаваць яе непасрэдна на ААТ «Белдругрэсурсы» без дадатковага сартавання. Чакаецца, што аб’ёмы збору шкла будуць расці, у тым ліку за кошт усталёўкі большай колькасці антывандальных кантэйнераў, што станоўча адаб’ецца на экалагічнай сітуацыі ў горадзе.

Для павышэння якасці абслугоўвання набыты новы смеццявоз, а таксама запланаваны закуп яшчэ 14 адзінак тэхнікі, што дасць магчымасць палепшыць стабільнасць работы аўтапарка і знізіць працэнт выхаду машын са строю. Так, аб’ём цвёрдых камунальных адходаў, якія перавозяцца, за першыя шэсць месяцаў 2026 года склаў 1,372млнкуб.м. Прагназуемы аб’ём перавозкі на ўвесь 2026 год — каля 2, 744млнкуб.м.

Акрамя таго, дзяржаўнае прадпрыемства «Спецкамунаўтатранс», якое забяспечвае збор і вываз адходаў у шасці раёнах Мінска, укараніла новую сістэму кантролю за транспартам. Яна дазваляе адсочваць маршруты працы вадзіцеляў і аптымізаваць лагістыку, зніжаючы расход паліва і скарачаючы час руху.

Павышэнне эфектыўнасці абыходжання з адходамі робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 11, 12, 13 і іншых МУР.

Крыніца інфармацыі