У Магілёўскай вобласці адбыўся VIII Міжнародны інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей»

23 верасня 2026 года ў Магілёўскай вобласці адбыўся VIII Міжнародны інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей».
У фокусе Форума – прасоўванне ўстойлівага турызму як важнага ўкладу ў рэалізацыю Парадаку дня – 2030, умацаванне эканамічнага росту за кошт выкарыстання турыстычнага патэнцыялу рэгіёну, уцягванне моладзі ва ўстойлівае развіццё Магілёўскай вобласці і пашырэнне партнёрства для дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
У Форуме прынялі ўдзел 78 чалавек (22 з якіх прадстаўнікі моладзі), у тым ліку прадстаўнікі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, адміністрацый свабодных эканамічных зон, прыватнага сектара, фінансавых інстытутаў, грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі.

Праграма Форума ўключала правядзенне дзвюх секцый і пленарнага пасяджэння.
Секцыя «Інвестыцыі ў сельскі турызм: ад сядзібы да брэнда тэрыторыі, як уклад у рэалізацыю Парадаку дня – 2030» уключала азнаямленне ўдзельнікаў з аграсядзібай «Шэрая Шэйка», прэзентацыю відэароліка-гіда па турыстычных аб’ектах Магілёўскага раёна, а таксама выступленні прадстаўнікоў абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, турыстычных арганізацый і банкаўскага сектара. У рамках секцыі былі прадстаўлены тэндэнцыі ўнутранага турызму, турыстычны патэнцыял Магілёўскага раёна і інвестыцыйныя пляцоўкі для будаўніцтва турыстычных аб’ектаў, новаўвядзенні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аграэкатурызму, праект стварэння турыстычнага раёна з кемпінгамі, праграмы крэдытнай падтрымкі суб’ектаў аграэкатурызму, інфармацыя аб
ролі музеяў ва ўстойлівым рэгіянальным развіцці і дзейнасці турыстычнага інфармацыйнага цэнтра «Рэгіён Магілёў».
Секцыя «Моладзь як драйвер устойлівага развіцця» была прысвечана ролі маладых людзей у лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця. У рамках секцыі былі прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Пскоўскай муніцыпальнай акругі Расійскай Федэрацыі, умовы інвесціравання ў Рэспубліцы Беларусь, меры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама перавагі рэалізацыі праектаў у свабоднай эканамічнай зоне «Магілёў».
На пленарным пасяджэнні Форума былі абмеркаваны ключавыя пытанні ўстойлівага развіцця Магілёўскага раёна і магчымасцей для дзяржаўна-прыватнага партнёрства і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, а таксама інвестыцыйны клімат і ўмовы інвесціравання ў Рэспубліцы Беларусь, меры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Устойлівае прадпрымальніцтва» на 2026-2030 гады, інструменты развіцця нацыянальна-арыентаванага бізнесу, заснаванага на ведах і інавацыях, а таксама перавагі рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Магілёўскага раёна, у тым ліку СЭЗ «Магілёў».
У рамках Форума таксама адбылося падпісанне чатырох пратаколаў і шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве. За сем гадоў правядзення інвестыцыйнага форуму заключаны 142 афіцыйныя дакументы, уключаючы 76 пагадненняў аб прыцягненні інвестыцый у эканоміку раёна, 32 кантракты на пастаўку прадукцыі прадпрыемстваў раёна на экспарт і 34 пагадненні аб прадаўжэнні супрацоўніцтва.
Форум арганізаваны Магілёўскім раённым выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.


