31-ы Міжнародны медыцынскі форум стартуе ў Мінску

12–15 мая 2026 года ў Мінску пройдзе XXXI Міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя Беларусі-2026».
Форум аб’яднае высокакваліфікаваных урачоў, вядучых вытворцаў спецыяльнага абсталявання, прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаній і адукацыйных устаноў з розных краін для дэманстрацыі навуковых дасягненняў, устанаўлення партнёрскіх кантактаў і прасоўвання інавацыйных прадуктаў у практычнай медыцыне.
Праграмай форуму прадугледжана правядзенне 45 канферэнцый і семінараў, а таксама спецыялізаванай выставы інавацыйных распрацовак у сферы медыцыны. У выставачнай экспазіцыі форуму сваю прадукцыю прапануюць больш за 200 удзельнікаў з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Венгрыі, Індыі, Кітая, Латвіі, Турцыі і Швейцарыі.
Для ўдзелу ў мерапрыемствах форума неабходна прайсці электронную рэгістрацыю і атрымаць электронны білет на афіцыйным сайце форуму або праз мабільны дадатак BelarusMedica.
Правядзенне міжнародных мерапрыемстваў для медыцынскай супольнасці садзейнічае абмену актуальнымі ведамі і вопытам, укараненню перадавых практык у сістэму аховы здароўя, пашырэнню прафесійных кампетэнцый, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8, 17 і іншых МУР.