Новы рэгіянальны комплекс па абыходжанні з ТКА запушчаны ў Віцебскай вобласці

16 студзеня 2026 года ў Віцебскай вобласці быў запушчаны Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ТКА).

Рэгіянальны комплекс будзе абслугоўваць гарады Полацк і Наваполацк, а таксама тры раёны – Полацкі, Расонскі і Ушацкі. Яго магутнасці дазволяць штогод сартаваць да 67% аб’ёму адходаў, якія ўтвараюцца ў Віцебскай вобласці: 80 тысяч тон ТКА, 10 тысяч тон будаўнічых адходаў і 4 тысячы тон зялёнай масы, якая атрымліваецца пасля абкосу гарадскіх сквераў і паркаў.

На прадпрыемстве прадугледжана паэтапнае паўаўтаматычнае сартаванне змешаных ТКА з атрыманнем другасных матэрыяльных рэсурсаў, кампасціраванне, перапрацоўка моцна забруджаных палімераў, буйнагабарытных і драўняных адходаў, а таксама будаўнічага смецця. Акрамя таго, завод будзе ажыццяўляць бяспечную ўтылізацыю медыцынскіх і біялагічных адходаў і перапрацоўку мяккіх поліэтыленаў.

Наваполацкі комплекс стаў трэцім аб’ектам па абыходжанні з ТКА ў Віцебскай вобласці. На працягу бліжэйшых пяці гадоў плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ сем такіх комплексаў і пачаць будаўніцтва двух новых.

Стварэнне рэгіянальных пляцовак і заводаў па сартаванні цвёрдых камунальных адходаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10, 12 і іншых МУР.