Асноўныя звесткі
У верасні 2015 года дзяржавы-члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года (Парадак дня-2030). Складовай часткай Парадаку дня-2030 з’яўляюцца 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР) і 169 падпарадкаваных ім задач, якія неабходна дасягнуць да 2030 года.
Прагрэс у дасягненні Мэт будзе кантралявацца і адсочвацца пры дапамозе набору глабальных паказчыкаў (індыкатараў) дасягненні МУР. Прыняцце Парадака дня-2030 запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР.
Рэспубліка Беларусь адданая ажыццяўленню Парадаку дня-2030 і ўжо зрабіла шэраг важных крокаў для яе рэалізацыі на нацыянальным узроўні. У мэтах каардынацыі дзейнасці па выкананні Рэспублікай Беларусь Парадака дня-2030 сфарміравана архітэктура кіравання працэсам дасягнення МУР, у склад якой уваходзяць:
- Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР
- Савет па ўстойлівым развіцці
- Група Нацыянальнага сходу па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця i Савета па ўстойлівым развіцці (Парламенцкая група ўстойлівага развіцця)
- Рэгіянальныя групы ўстойлівага развіцця
- Партнёрская група ўстойлівага развіцця
- Грамадскi Савет па фармаванні і маніторынгу стратэгій устойлівага развіцця
- Сакратарыят Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэт ўстойлівага развіцця і Савета па ўстойлівым развіцці (Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь)
- Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця
Сакратарыятам Нацыянальнага каардынатара і Савета па ўстойлівым развіцці з’яўляецца Міністэрства замежных спраў.
Маніторынг дасягнення Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця праводзіцца Нацыянальным статыстычным камітэтам па нацыянальных паказчыках дасягнення МУР.