Высокаўскі экалога-этнаграфічны цэнтр - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі
Высокаўскі экалога-этнаграфічны цэнтр
8 красавіка 2024
Мэты ўстойлівага развіцця
Кароткае апісанне

«Высокаўскі эколага-этнаграфічны цэнтр» — сацыяльна-культурная ўстанова, якая больш за пяць гадоў развівае інфраструктуру падтрымкі агра-эка-прадпрымальніцтва ў Бярозаўскім раёне. Сумяшчэнне экалагічных і этнаграфічных аспектаў робіць працу цэнтра комплекснай. Такі падыход дае магчымасць не толькі развіваць сельскае прадпрымальніцтва, але і захоўваць гістарычную і мясцовую культурную спадчыну, а таксама стымуляваць развіццё экалагічна арыентаваных відаў бізнесу. Гэта сельская ініцыятыва была падтрымана шэрагам міжнародных, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, мясцовымі органамі ўлады, у тым ліку Бярозаўскім райвыканкамам, Стрыгінскінскім сельсаветам, Рэспубліканскім біялагічным заказнікам «Спораўскі», Бярозаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і «Клубам дзелавых жанчын» г. Брэста.

Падрабязнае апісанне

    Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы

    аг. Стрыгінь, в. Высокае, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць

    Тэмы ўстойлівага развіцця

    Сацыяльнае развіццё
    Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі
    Эканамічнае развіццё і рост

    Змест дзейнасці

    «Высокаўскі эколага-этнаграфічны цэнтр» аказвае шырокі спектр кансультацыйных і інфармацыйных паслуг для жыхароў сельскіх раёнаў, падтрымліваючы іх у розных аспектах вядзення бізнесу, пачынаючы ад распрацоўкі бізнес-мадэляў, вядзення фінансавай дзейнасці і заканчваючы механізмамі прыцягнення інвестыцый. Цэнтр таксама займаецца маркетынгавым прасоўваннем і брэндынгам, дапамагаючы прадпрымальнікам стварыць вядомае візуальнае аблічча прадукцыі. Для падтрымкі і ўзмацнення інклюзіўнага прадпрымальніцтва прапануюцца дадатковыя бізнес-пакеты, у тым ліку запуск вытворчасці экалагічна чыстых сумак і іншыя ініцыятывы. З мэтай забеспячэння лягчэйшай навігацыі па рынкавых умовах, распрацаваны бізнэс-навігатар. Гэты онлайн інструмент уключае ў сябе карту з пералікам вытворцаў і даведнік па агра-эка-прадукцыі.

    Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:

    • Стратэгічнае планаванне і камандная праца. У аснове поспеху ляжаць дакладнае бачанне і стратэгічны план, якія ўключаюць ключавыя мэты па рэалізацыі ініцыятывы. Крытычным аспектам у працы цэнтра стаў падбор каманды аднадумцаў, прафесіяналаў, здольных унесці асабісты ўклад у развіццё цэнтра.
    • Прыцягненне рэсурсаў і стварэнне інфраструктуры. Прыцягненне інвестыцый і стварэнне інфраструктуры, у тым ліку адкрыццё шматфункцыянальнага цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ў аг. Стрыгінь, сталі асновай для фарміравання вытворчай базы цэнтра. Наяўнасць пункта калектыўнага карыстання, абсталяванага сучасным абсталяваннем для перапрацоўкі сыравіны і вытворчасці харчовай прадукцыі, забяспечыла ініцыятыву дадатковым механізмам падтрымкі сельскага прадпрымальніцтва. Укараненне перадавых тэхналогій, такіх як біярэактары для вырошчвання мікраарганізмаў і распрацоўка новых экапрадуктаў, выдзеліла дзейнасць цэнтра на фоне традыцыйнай сельскай гаспадаркі.
    • Развіццё казаводства як стратэгічны напрамак. Развіццё казаводства і адкрыццё фермы ў даліне ракі Ясельда, падтрымка гэтага сектара, садзейнічалі павышэнню ўстойлівасці функцыянавання эколага-этнаграфічнага цэнтра.
    • Арганізацыя адукацыйных праграм. Арганізацыя мерапрыемстваў і майстар-класаў па аграэкатэхналогіях, рамёствах і сыраварству ўзбагаціла веды і навыкі мясцовага насельніцтва, пашырыўшы іх магчымасці.
    • Узаемадзеянне з мясцовай супольнасцю. Актыўныя зносіны з мясцовай супольнасцю праз асабістыя сустрэчы і арганізацыю падзей для прыцягнення ўвагі да ініцыятывы, а таксама правядзенне PR-кампаній, публікацыя інфармацыйных матэрыялаў і ўдзел у экалагічных фестывалях, садзейнічалі стварэнню станоўчага іміджу цэнтра і павышэнню цікавасці да развіцця сельскага прадпрымальніцтва сярод мясцовага насельніцтва.
    • Фарміраванне аграпарку. Пераход да стварэння эколага-этнаграфічнага аграпарку стаў важным этапам для далейшага развіцця эколага-этнаграфічнага цэнтра і аб’яднання намаганняў у сферы сельскага экатурызму і прадпрымальніцтва. Пераход да стварэння эколага-этнаграфічнага аграпарку стаў важным этапам для далейшага развіцця эколага-этнаграфічнага цэнтра і аб’яднання намаганняў у сферы сельскага экатурызму і прадпрымальніцтва.

    Галоўны выклік для «Высокаўскага эколага-этнаграфічнага цэнтра» — забеспячэнне ўмоў для паспяховага пашырэння яго дзейнасці. Гэта ўключае ў сябе не толькі пошук новых рэсурсаў і партнёраў, але і бесперапыннае ўкараненне інавацый у кіраванне, прымяненне экалагічна бяспечных тэхналогій, а таксама распрацоўку бізнес-стратэгій, накіраваных на падтрымку мясцовага насельніцтва.

    Вынікі і ўплыў ініцыятывы

    Дзякуючы дзейнасці ініцыятывы адкрыты і функцыянуюць «Цэнтр падтрымкі агра-эка-прадпрымальніцтва» (аг.Стрыгінь), вясковы кантактны жывы куток з козамі «Высокаўская Гаспадарка», гадавальнік для вырошчвання траў і пладова-ягаднай прадукцыі (в.Высокае).

    Cоздана инфраструктура поддержки субъектов предпринимательства, включая объединение более 10 агро-предпринимателей.

    Адкрыта ўласная гандлёвая марка «Зроблена матуляй» з адпаведнай харчовай прадукцыяй, уключаючы продаж гарбаты, малака і сыру ўласнай вытворчасці на заказ, прадастаўляюцца майстар-класы па кулінарыі, стварэнню сувеніраў і сыроў з дэгустацыяй.

    На базе заказніка «Спораўскі» арганізавана зялёная школа па прынцыпах «зялёнай» эканомікі, аграэкатэхналогіях, асновам травазнаўства.

    Для пашырэння ўплыву ініцыятывы ажыццёўлены пераход да стварэння эколага-этнаграфічнага аграпарку з этнаграфічнай пляцоўкай, сельскай бізнес-школай і батанічным садам.

     

    Источники информации:

    1. agroecocentr.by
    2. sb.by
    3. zviazda.by

КАРТА САЙТА