У Мінску з'явіцца гарадскі Цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску з’явіцца гарадскі Цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі

25 мая 2025

Фота: nastgaz.by

З верасня 2024 года ў Мінску вядуцца работы па рэканструкцыі былога аўтавакзала «Усходні», у якім размесціцца новы гарадскі Цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі. Цэнтр стане інавацыйнай адукацыйнай пляцоўкай, дзе моладзь зможа развіваць цікавасць да навукі і займацца вынаходніцтвам.

У Цэнтры асаблівая ўвага будзе ўдзелена арганізацыі прасторы і аснашчэнню, каб навучэнцам і педагогам было камфортна. Дзеці змогуць паспрабаваць сілы ў розных напрамках, набыць новыя навыкі і паступова ўдасканальваць іх. Так, на базе Цэнтра будзе працаваць IT-цэнтр для юных праграмістаў і 18 лабараторый рознай накіраванасці. Напрыклад, аўта-, мота- і суднамадэліравання, робататэхнікі, радыёэлектронікі і мехатроніка, 3D-мадэлявання, радыёкіраваных аўтамабіляў, мадэлявання беспілотнікаў і іншыя. На прылеглай тэрыторыі будуць абсталяваны спецыялізаваныя пляцоўкі для выпрабаванняў, у тым ліку трасы для аўтамадэлей і мабільны басейн для суднамадэліравання.

Пасля адкрыцця Цэнтра ў аб’яднаннях па інтарэсах змогуць займацца не менш як 8 тыс. навучэнцаў. Будуць праводзіцца разнастайныя майстар-класы для школьнікаў, конкурсныя праграмы. Ужо фарміруецца штат выкладчыкаў, у тым ліку з устаноў вышэйшай адукацыі. Падпісваюцца дамовы аб супрацоўніцтве.

Плануецца, што гарадскі Цэнтр тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі расчыніць дзверы ў верасні 2025 года.

Функцыянаванне Цэнтра тэхнічнай творчасці для дзяцей і моладзі ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА