29 мая 2025
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт праводзіць грамадскае абмеркаванне праекту Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года.
Стратэгія адлюстроўвае патэнцыял, асноўныя праблемы рэгіёну, прыярытэты і практычныя крокі, якія неабходна зрабіць для дасягнення ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці ў сярэднетэрміновай (2025–2030 гады) і доўгатэрміновай (да 2040 года) перспектыве. Стратэгія накіравана на забеспячэнне балансу ў вырашэнні эканамічных, сацыяльных і экалагічных праблем шляхам найбольш рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання існуючых рэсурсаў і магчымасцей.
Ключавымі складнікамі распрацаванай Рэгіянальнай стратэгіі Віцебскай вобласці вызначаны: развіццё чалавечага патэнцыялу, канцэнтрацыя рэсурсаў у найбольш перспектыўных галінах эканамічнай дзейнасці і супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых па дасягненні пастаўленых мэт.
Заўвагі і прапановы па праекце можна накіраваць на электронны адрас zameconsvod@vitobl.by да 15 чэрвеня 2025 года.
Распрацоўка рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця ажыццяўляецца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА