У 2026 годзе ў кожным раёне Гомеля плануюць пабудаваць шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У 2026 годзе ў кожным раёне Гомеля плануюць пабудаваць шматфункцыянальныя спартыўныя пляцоўкі

23 снежня 2025

З мэтай стварэння камфортных умоў для жыхароў Гомеля ў 2026 годзе ў кожным раёне горада плануецца будаўніцтва шматфункцыянальных спартовых пляцовак.

Новыя комплексы будуць аснашчаны сучасным абсталяваннем, якое дае магчымасць займацца рознымі відамі спорту. Пляцоўкі стануць даступнымі як для аматараў актыўнага ладу жыцця, так і для прафесійных спартоўцаў. Пры выбары спартыўнага інвентару будуць улічвацца рэкамендацыі спецыялістаў, што забяспечыць высокую якасць і функцыянальнасць аб’ектаў.

У найбліжэйшы час у раёнах горада вызначаць месцы для будаўніцтва пляцовак. Пасля завяршэння падрыхтоўчых работ пачнецца ўстаноўка спартыўнага абсталявання.

Рэалізацыя праекта па стварэнню шматфункцыянальных спартыўных пляцовак будзе садзейнічаць развіццю гарадской інфраструктуры, пашырэнню магчымасцей для заняткаў спортам, умацаванню здароўя грамадзян, а таксама ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 11 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА