22 красавіка 2026
22 красавіка 2026 года ў Мінску адбылося тэматычнае пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанае 40-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС).
Адкрыў пасяджэнне Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Татарыновіч, адзначыўшы важнасць рашэння Генеральнай Асамблеі ААН аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, закліканым штогод нагадваць аб маштабных эканамічных, сацыяльных і псіхалагічных наступствах аварыі на ЧАЭС, якая закранула многія краіны, але ў найбольшай ступені – Рэспубліку Беларусь. Нацыянальны каардынатар падкрэсліў важнае месца тэмы ЧАЭС у дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь і адзначыў эфектыўнасць прыкладаемых намаганняў на дзяржаўным узроўні па аднаўленні пацярпелых тэрыторый, забеспячэнні дастойных умоў жыцця людзей і ўстойлівага развіцця тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў у сваім выступленні адзначыў значныя поспехі беларускіх спецыялістаў у вырашэнні экалагічных праблем, развіцці інфраструктуры, будаўніцтве жылля, медыцынскай рэабілітацыі і стварэнні ўмоў для камфортнага пражывання на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.Ён падкрэсліў, што такія вынікі сталі магчымы дзякуючы паслядоўнай дзяржаўнай палітыцы па адраджэнню закранутых рэгіёнаў і ўвазе Кіраўніка дзяржавы да рэалізацыі мэтавых дзяржаўных праграм. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь акцэнтаваў увагу на вопыце Рэспублікі Беларусь па вывучэнні наступстваў радыяцыйнага ўздзеяння, запатрабаваны міжнароднай навуковай супольнасцю, а таксама выказаў удзячнасць міжнародным партнёрам за падтрымку ў рэабілітацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, асабліва дзяцей, якія жывуць у забруджаных раёнах, і аднаўленні пацярпелых тэрыторый. Максім Рыжанкоў заклікаў міжнародных партнёраў прадоўжыць супрацоўніцтва па чарнобыльскай тэматыцы і ўстрымацца ад палітызацыі гэтага пытання.
Развіццё эканомікі з выкарыстаннем атамнай энергетыкі з’яўляецца глабальным трэндам. Нават тыя краіны, якія ў канцы XX стагоддзі актыўна адмаўляліся ад атамных станцый пад ціскам «зялёных», у наш час пераходзяць да аднаўлення сваіх ядзерных праграм.
Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) азнаменавалі пачатак новага этапа развіцця Беларусі, умацаваўшы не толькі энергетычную бяспеку краіны, але і стаўшы ключавым фактарам фарміравання яе далейшай траекторыі як сучаснай, высокатэхналагічнай дзяржавы.
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз адзначыў намаганні Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні высокага ўзроўню бяспекі БелАЭС, праект па будаўніцтве якой рэалізаваны ў партнёрстве з Дзяржаўнай карпарацый па атамнай энергіі «Расатам» і праінфармаваў аб станоўчых аспектах эксплуатацыі БелАЭС з пункту гледжання зніжэння ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (40 працэнтаў усёй электрычнай энергіі спажываемай Рэспублікай Беларусь вырабляецца на БелАЭС), а таксама аб перавагах выкарыстання атамнай энергіі для энергетыкі і сумежных галін, якія садзейнічаюць устойліваму развіццю Рэспублікі Беларусь. Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь адзначыў узрастаючы інтарэс замежных дзяржаў да беларускага вопыту, сфарміраванага ў ходзе будаўніцтва і эксплуатацыі БелАЭС і праінфармаваў аб планах далейшага развіцця нацыянальнай энергетыкі, уключаючы прапрацоўку магчымасці рэалізацыі сумесна з Дзяржаўнай карпарацый па атамнай энергіі “Расатам” праектаў па ўзвядзенні трэцяга энергаблока на пляцоўцы БелАЭС і будаўніцтве другой атамнай станцыі на тэрыторыі краіны. Падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь паслядоўна прадпрымае ўсе неабходныя забеспячэнні бяспечнай і надзейнай эксплуатацыі АЭС.
Спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН па пытаннях зніжэння рызыкі бедстваў, кіраўнік Упраўлення ААН па зніжэнню рызыкі бедстваў Камал Кішор у сваім відэазвароце падкрэсліў значнасць 40-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы і падзякаваў за запрашэнне выступіць на пасяджэнні СУР.Ён адзначыў, што трагедыя працягвае мець доўгатэрміновыя наступствы для людзей, навакольнага асяроддзя і сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама падкрэсліў важнасць інвестыцый у прадухіленне бедстваў і кіраванне тэхналагічнымі і прамысловымі рызыкамі, нагадаўшы аб ключавой ролі Сендайскай рамачнай праграмы па зніжэнні рызыкі бедстваў на 2015-2030 гады, адзначыўшы прагрэс Беларусі ў гэтым напрамку. Спецыяльны прадстаўнік прапанаваў тры напрамкі далейшых дзеянняў, якія ўключаюць умацаванне ўсіх аспектаў кіравання рызыкамі бедстваў, пашырэнне інвестыцый ва ўмацаванне ўстойлівасці і развіццё сістэм ранняга папярэджання і інфармавання аб рызыках для ўсеагульнага ахопу. Камал Кішор канстатаваў, што 40-я гадавіна Чарнобыльскай катастрофы з’яўляецца падставай для аб’яднання намаганняў усіх зацікаўленых краін дзеля больш бяспечнай і ўстойлівай будучыні.
Беларусь з усёй адказнасцю працуе над зніжэннем рызыкі стыхійных бедстваў, у тым ліку ў кантэксце наступстваў аварыі на ЧАЭС, паслядоўна ўмацоўваючы нацыянальныя механізмы папярэджання і рэагавання. У краіне рэалізавана шэсць дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і сацыяльна эканамічнаму развіццю пацярпелых рэгіёнаў. Сёння ў Беларусі дзейнічае Дзяржаўная праграма «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гады, якая з’яўляецца працягам дзяржаўнай палітыкі па вырашэнні праблем «ядзернай спадчыны». Праграма забяспечвае інтэграцыю кіравання сучаснай постчарнобыльскай сітуацыяй у адзіную сістэму комплекснага забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, фарміруючы ўстойлівую і доўгатэрміновую мадэль абароны насельніцтва і тэрыторый.
Першы намеснік Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) Ігар Петрышэнка падзякаваў СУР за аказаную ўвагу да праблем пераадолення наступстваў ЧАЭС.Праінфармаваў аб напрамках работы СНД па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў ЧАЭС i аб дасягненнях у гэтым напрамку, адзначыўшы адладжанае міжкраінавае ўзаемадзеянне па абмене інфармацыяй, падрыхтоўцы спецыялістаў, а таксама сувязную каардынуючую ролю дзеючага ў рамках СНД профільнага міждзяржаўнага Савета па надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. Ігар Петрышэнка акцэнтаваў увагу на неабходнасці пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў атамнай сферы і паведаміў аб зацвярджэнні Эканамічным саветам СНД асноўных напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў – удзельнікаў СНД у сферы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, якія адпрацавалі ядзерным палівам і вываду з эксплуатацыі ядзерна- і радыяцыйна-небяспечных аб’ектаў на перыяд да 2030 года. Падкрэсліў, што ядзерная і радыяцыйная бяспека з’яўляецца трансгранічнай праблемай і павінна рэгулярна ўключацца ў парадак дня міжнародных арганізацый з пастаянным прыцягненнем увагі сусветнай грамадскасці да атамнай энергетыкі.
Атамная энергетыка патрабуе асаблівай, павышанай увагі да пытанняў бяспекі. У сувязі з гэтым на сучасных атамных станцыях новага пакалення, уключаючы БелАЭС, рэалізаваны шматузроўневыя сістэмы абароны, колькасць і якасць якіх гарантуюць высокі ўзровень бяспекі і ўстойлівасць эксплуатацыі.
Генеральны дырэктар Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя» Сяргей Бабовіч прадставіў удзельнікам пасяджэння СУР інфармацыю аб дзейнасці і ключавых характарыстыках БелАЭС, падкрэсліўшы бяспеку як самой станцыі, так і пляцоўкі для яе размяшчэння.Ён падрабязна праінфармаваў аб сістэмах бяспекі на станцыі, якія забяспечваюць надзейную і ўстойлівую эксплуатацыю гэтага аб’екта, а таксама адзначыў значнасць супрацоўніцтва Беларусі з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ), Сусветнай асацыяцыяй арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (ВАТ АЭС), Маскоўскім цэнтрам ВАТ АЭС. Праінфармаваў аб сістэме падрыхтоўкі персаналу, якая забяспечвае высокі ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці работнікаў станцыі, а таксама аб укладзе БелАЭС у сацыяльна-эканамічнае развіццё г. Астравец.
Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі – МАГАТЭ Рафаэль Марыяна Гросі ў сваім відэазвароце выказаў падзяку беларускаму боку за запрашэнне выступіць на пасяджэнні СУР, прысвечаным 40-годдзю катастрофы на ЧАЭС.Адзначыў значную ролю МАГАТЭ ў падтрымцы аднаўлення пацярпелых тэрыторый, умацаванні патэнцыялу радыяцыйнага маніторынгу, правядзенні работ па рэабілітацыі і аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў у Беларусі. Рафаэль Мар’яна Гросі запэўніў у тым, што МАГАТЭ і ў далейшым будзе надзейным партнёрам Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні ядзернай бяспекі.
Важным унескам у пашырэнне ўзаемадзеяння ў галіне радыеэкалогіі і маніторынгу радыеактыўнага забруджвання на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, а таксама ва ўмацаванне міжнародных навуковых сувязей і развіццё сумесных даследаванняў стала падпісанне ў Вене ў жніўні 2025 года пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам і МАГАТЭ.
У Беларусі выбудавана унікальная беларуская мадэль сацыяльнай абароны насельніцтва, куды накіроўваецца больш як 50 працэнтаў усіх сродкаў, што выдзяляюцца штогод на мінімізацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС. У гэтых мэтах прыняты Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 г. «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».
Намеснік Міністра аховы здароўя – Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Нячай прадставіла актуалізаваныя даныя аб медыцынскіх наступствах катастрофы на ЧАЭС, а таксама аб сістэме рэабілітацыі і прафілактыкі захворванняў пацярпелага насельніцтва.Адзначыла, што ўстойлівае развіццё тэрыторый, закранутых аварыяй, – адзін з прыярытэтаў дзяржаўных праграм і праектаў, уключаючы Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года, рэгіянальныя стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года, Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. Святлана Нячай таксама звярнула ўвагу на запатрабаванасць беларускага вопыту па арганізацыі медыцынскага забеспячэння на пацярпелых тэрыторыях для міжнароднай супольнасці, пацвердзіўшы гатоўнасць Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прадоўжыць супрацоўніцтва з зацікаўленымі партнёрамі.
Асаблівы ўклад у пераадоленне доўгатэрміновых наступстваў аварыі на ЧАЭС уносіць міжнародная падтрымка сістэмы ААН, рэалізуючы праграмы, накіраваныя на ўмацаванне аховы здароўя, развіццё пацярпелых тэрыторый, павышэнне ўстойлівасці супольнасцей і зніжэнне рызык радыяцыйнага ўздзеяння.
Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў падкрэсліў, што памяць аб катастрофе на ЧАЭС дае магчымасць улічваць яе ўрокі і садзейнічае далейшай кансалідацыі намаганняў для дасягнення МУР.Адзначыў маштабную работу па пераходзе ад рэагавання да ўстойлівага развіцця, праведзеную за 40 гадоў дзяржаўнымі органамі і міжнароднай супольнасцю пры падтрымцы сістэмы ААН. Так, на краінавым узроўні ААН падтрымлівае ініцыятывы па павышэнні ўстойлівасці да змянення клімату, падтрымцы сацыяльнага прадпрымальніцтва і паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання пацярпелых рэгіёнаў. Расул Багіраў падкрэсліў важнасць своечасовага інфармавання і якаснага кіравання рызыкамі ў сферы атамнай энергетыкі. Пастаянны каардынатар адзначыў, што ААН разглядае атамную энергетыку як найважнейшую нізкавугляродную крыніцу энергіі для барацьбы са змяненнем клімату і дасягнення нулявых выкідаў. У сувязі з гэтым выказаў удзячнасць Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрству энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту за арганізацыю візіту Краінавай каманды ААН у Вучэбна-трэніровачны цэнтр БелАЭС. Пацвердзіў прыхільнасць ААН умацаванню і развіццю супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь у інтарэсах устойлівага развіцця.
Пастаянны прадстаўнік ПРААН У Рэспубліцы Беларусь Жэнфэй Лю падкрэсліла значнасць пасяджэння СУР, прысвечанага 40-й гадавіне катастрофы на ЧАЭС, як моманту асэнсавання ўрокаў катастрофы і ўмацавання сумесных намаганняў па ўстойлівым развіцці пацярпелых рэгіёнаў, адзначыўшы ключавую ролю нацыянальнага лідэрства, міжнароднага супрацоўніцтва і падтрымкі ПРААН як інтэгратара МУР. Адзначыла прыярытэтнасць падтрымкі рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, у рамках Краінавай праграмы ПРААН у Рэспубліцы Беларусь на 2026–2030 гады, у тым ліку развіццё мясцовай эканомікі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя і прасоўванне ініцыятыў устойлівага развіцця. Пастаянны прадстаўнік праінфармавала аб падтрымцы ПРААН больш за 200 ініцыятыў у галіне аховы здароўя, эканамічнага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і сацыяльнай інтэграцыі на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Паінфармавала аб тым, што ПРААН працягвае аказваць падтрымку пацярпелым рэгіёнам. Прывяла прыклад эфектыўнага партнёрства паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі і Фонда Глабальнага развіцця і супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, у рамках якога ў 2026 годзе будзе рэалізаваны новы праект па стварэнню міжрэгіянальнага медыцынскага цэнтра ў г. Мазыр, які палепшыць доступ да якаснай медыцынскай дапамогі жыхарам найбольш пацярпелых раёнаў Гомельскай вобласці Жанфэй Лю пацвердзіла нязменную прыхільнасць ПРААН у падтрымцы Рэспублікі Беларусь на шляху ўстойлівага развіцця.
У завяршэнні работы пасяджэння Савета па ўстойліваму развіццю Нацыянальны каардынатар па дасягненні ЦУР Уладзіслаў Татарыновіч адзначыў прыкметны прагрэс Рэспублікі Беларусь у сацыяльна-эканамічным і радыяцыйна-экалагічным аднаўленні пацярпелых тэрыторый, дасягнуты дзякуючы сістэмнай рабоце ўсіх зацікаўленых бакоў, і падкрэсліў імкненне краіны да далейшага адраджэння і ўстойлівага развіцця гэтых рэгіёнаў.
У ходзе пасяджэння СУР адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання падзякамі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Таксама на пляцоўцы пасяджэння была арганізавана выстаўка малюнкаў дзяцей з пацярпелых раёнаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Дарога жыцця» — творчым праекце, прысвечаным тэме аварыі на ЧАЭС вачыма дзяцей. Конкурс праводзіцца па ініцыятыве дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Сяргея Крыштаповіча.
Прэзентацыі выступоўцаў (на рускай мове):
Аб укладзе Беларускай АЭС у дасягненне МУР (Сяргей Бабовіч)
Умацаванне здароўя насельніцтва, якое пацярпела ад катастрофы на ЧАЭС (Святлана Нячай)
Аб укладзе ААН у развіццё тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС (Расул Багіраў)
Уклад ПРААН у развіццё тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС (Жэнфэй Лю)
Відэазапіс паседжання
Усе фота
КАРТА САЙТА