25 чэрвеня 2026
18 чэрвеня 2026 года ў Мінску прайшоў семінар «Фінансаванне ўстойлівага развіцця банкамі і нябанкаўскімі фінансавымі арганізацыямі», арганізаваны Офісам Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь і Сеткай Глабальнага Дагавора ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, фінансавых арганізацый і дзелавых асацыяцый.
Семінар быў накіраваны на павышэнне дасведчанасці ўдзельнікаў фінансавага рынку аб глабальных тэндэнцыях і міжнароднай практыцы ў сферы ўстойлівага фінансавання, абмен ведамі і вопытам па прымяненні практычных інструментаў фінансавання ўстойлівага развіцця, а таксама абмеркаванне магчымасцяў мабілізацыі інвестыцый у падтрымку нацыянальных прыярытэтаў і дасягненні МУР. Другая сесія была прысвечана практычным інструментам устойлівага фінансавання і магчымасцям пераарыентацыі фінансавых патокаў.
Дасягненне Мэт устойлівага развіцця патрабуе мабілізацыі і пераарыентацыі інвестыцыйных патокаў на фінансаванне ўстойлівага развіцця. Як адзначыў у сваім выступленні Старшыня Назіральнай рады Сеткі Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі, Старшыня Праўлення ЗАТ «БСБ Банк» Сяргей Дубкоў, беларускія банкі і нябанкаўскія фінансавыя арганізацыі валодаюць значным патэнцыялам для пашырэння такога фінансавання.. Сетка Глабальнага Дагавора ААН паслядоўна выступае за ўкараненне ў дзейнасць кампаній Беларусі Дзесяці прынцыпаў Глабальнага Дагавора ААН у галіне правоў чалавека, працоўных адносін, аховы навакольнага асяроддзя і супрацьдзеяння карупцыі. Устойлівыя фінансы з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў работы Сеткі на перыяд 2026-2030 гадоў.
Правядзенне семінара «Фінансаванне ўстойлівага развіцця банкамі і нябанкаўскімі фінансавымі арганізацыямі» зробіць уклад у развіццё ESG‑падыходаў, укараненне інавацыйных фінансавых інструментаў, мабілізацыю інвестыцый, а таксама ў рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА