У Мінску пройдзе Міжнародны форум ШАС па ўстойлівым развіцці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску пройдзе Міжнародны форум ШАС па ўстойлівым развіцці

10 жніўня 2026

5 жніўня 2026 года старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Сяргей Алейнік правёў онлайн сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па ўзаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі ў сферы дасягнення Мэт устойлівага развіцця Барысам Цітовым.

У ходзе сустрэчы бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу пытанням падрыхтоўкі да Міжнароднага форуму Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) па ўстойліваму развіццю, які адбудзецца 2 лістапада 2026 года ў Мінску з удзелам нацыянальных каардынатараў дзяржаў — членаў ШАС. Сяргей Алейнік падкрэсліў, што мінская пляцоўка павінна стаць важным этапам каардынацыі сумесных дзеянняў дзяржаў ШАС, што дасць магчымасць сфарміраваць узгодненыя рэгіянальныя рэкамендацыі і прапановы да новага глабальнага парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд пасля 2030 года. Выпрацоўка такіх прапаноў забяспечыць прадстаўленне змястоўнай і стратэгічна выверанай пазіцыі рэгіёна на міжнародным узроўні.

Удзельнікі таксама абмяняліся досведам рэалізацыі нацыянальных праграм у сферы дасягнення МУР і абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Сумесныя намаганні Беларусі і Расіі па рэалізацыі Парадку дня – 2030 уносяць важны ўнесак у дасягненне Мэт устойлівага развіцця на глабальным узроўні.


Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА