26 жніўня 2026
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 жніўня 2026 г. №426 «Аб генеральных планах гарадоў» зацверджаны генеральныя планы Віцебска, Гомеля і Магілёва.
Генеральныя планы вызначаюць стратэгію сацыяльна-эканамічнага і тэрытарыяльнага развіцця гэтых гарадоў да 2035 года. У прыватнасці, фіксуюць аптымальныя планіровачныя структуры і функцыянальнае занаванне, прынцыпы аховы навакольнага асяроддзя, напрамкі развіцця сістэмы грамадскага абслугоўвання, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, а таксама меры па стварэнню бяспечнага, безбар’ернага і камфортнага гарадскога асяроддзя.
У развіццё зацверджаных генеральных планаў гарадскія ўлады прыступілі да дэталёвай прапрацоўкі праектаў для асобных тэрыторый і мікрараёнаў. Напрыклад, у Віцебску ўжо вядзецца актуалізацыя праекту рэгенерацыі гістарычнага цэнтра і падрыхтоўка схемы развіцця пасажырскага транспарта.
Рэалізацыя генеральных планаў унясе ўклад у фарміраванне больш устойлівага, інклюзіўнага і збалансаванага гарадскога асяроддзя, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА