Партнёрская група ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Партнёрская група ўстойлівага развіцця

Партнёрская група ўстойлівага развіцця

Партнёрская група ўстойлівага развіцця функцыянуе ў рамках архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця (МУР) у Рэспубліцы Беларусь і мае статус групы адкрытага складу.

Партнёрская група ўстойлівага развіцця фарміруецца з прадстаўнікоў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы грамадскія арганізацыі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама з міжнародных арганізацый, якія падзяляюць прынцыпы і палажэнні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі і папулярызацыі МУР ў Рэспубліцы Беларусь. 

Каардынатары Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця:

Каардынатар па экалогіі
(ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь)
Ануфровіч Алена Уладзіміраўна,
дырэктар УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»
Каардынатар па эканоміцы
(ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь)
Ільін Алег Ігаравіч,
дырэктар ЗАТ «Агенцтва стратэгічнага і эканамічнага развіцця»
Каардынатар па сацыяльных пытаннях
(ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь)
Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч,
генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа
Каардынатар па адукацыі
(ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь)
Зубрыліна Інэса Уладзіміраўна,
намеснік старшыні ГА «Беларускае педагагічнае таварыства», прарэктар па вучэбнай працы дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія адукацыі», дацэнт
Каардынатар па ацэнцы і маніторынгу дасягнення МУР
(ва ўзаемадзеянні з Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь)
Шпілеўская Вольга Аляксандраўна,
старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын»
Каардынатар па ўзаемадзеянні з бізнесамДубкоў Сяргей Вітальевіч,
старшыня праўлення ЗАТ «БСБ Банк», старшыня Назіральнай рады сеткі Глабальнага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь

КАРТА САЙТА