24 снежня 2025
23 снежня 2025 года ў Мінску адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Татарыновіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барысам Грызловым.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў кантэксце рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Уладзіслаў Татарыновіч праінфармаваў аб выніках паспяховай рэалізацыі Беларуссю сумесна з агенцтвамі ААН шэрага мерапрыемстваў у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй. Ён выказаў надзею на працяг гэтай работы і падзякаваў расійскаму боку за падтрымку функцыянавання нацыянальнага механізму па дасягненню МУР у Беларусі.
Асобная ўвага была ўдзелена высокаму ўзроўню ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў сферы міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Па выніках сустрэчы бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўзаемадзеяння і аказання ўзаемнай падтрымкі па шырокім спектры пытанняў.
КАРТА САЙТА