Нацыянальны каардынатар па МУР правёў сустрэчу з краінавай камандай ААН у Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Нацыянальны каардынатар па МУР правёў сустрэчу з краінавай камандай ААН у Беларусі

16 снежня 2025

12 снежня 2025 года ў Мінску адбылася сустрэча Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Уладзіслава Татарыновіча з прадстаўнікамі агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі план сумесных мерапрыемстваў па дасягненні МУР у Беларусі на 2026 год. Сярод ключавых запланаваных мерапрыемстваў — правядзенне пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці, прымеркаванага да 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама арганізацыя сустрэчы нацыянальных каардынатараў па ЦУР краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі эфектыўнасць функцыянавання нацыянальнага механізму па рэалізацыі МУР, які дзейнічае пад эгідай Нацыянальнага каардынатара, і паспяховае выкананне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», што пацвярджаецца высокімі пазіцыямі краіны ў сусветным рэйтынгу глабальнага.

.

Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА