15 жніўня 2025
15 жніўня 2025 года ў Оршы прайшоў Віцебскі рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці «Устойлівае развіццё: ад канцэпцыі да рэалізацыі», які стаў пляцоўкай для абмену вопытам і дэманстрацыі дасягненняў Віцебскай вобласці па лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця (МУР), а таксама абмеркавання перспектыўных напрамкаў устойлівага развіцця рэгіёну.
У рамках пленарнага пасяджэння Форума ўдзельнікі абмеркавалі Рэгіянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года, разгледзелі практычныя прыклады лакалізацыі МУР у Віцебскім рэгіёне, а таксама ўклад грамадзян і арганізацый у працэс дасягнення МУР.
Адкрыў Форум Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Сяргей Хаменка. У сваёй прывітальнай прамове ён падкрэсліў, што Беларусь дэманструе значны прагрэс у дасягненні МУР і прыкладае максімум намаганняў для таго, каб сучаснасць і будучыя пакаленні жылі ў мірнай краіне, якая развіваецца.
Старшыня Віцебскай абласной Рады дэпутатаў Зміцер Дзямідаў адзначыў значныя высілкі Віцебскай вобласці ў пасоўванні МУР. Ён падкрэсліў, што МУР інтэграваны ў стратэгічныя і праграмныя дакументы вобласці, створана Віцебская рэгіянальная група па ўстойліваму развіццю, ажыццяўляецца маніторынг дасягнення паказчыкаў пераліку МУР. Асаблівая ўвага ўдзяляецца прыцягненню грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў бізнесу, моладзі і шырокай грамадскасці ў рэалізацыю лакальных ініцыятыў, накіраваных на ўстойлівае развіццё. Дзмітрый Дзямідаў канстатаваў, што мерапрыемства дае магчымасць не толькі прааналізаваць дасягнутыя вынікі, але і абмеркаваць актуальныя выклікі і перспектыўныя напрамкі, а таксама выпрацаваць агульнае разуменне далейшых крокаў па ўмацаванні ўстойлівага развіцця рэгіёну.
Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў падкрэсліў, што Беларусь дэманструе ўстойлівы прагрэс у рэалізацыі Парадаку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Паводле трэцяга добраахвотнага нацыянальнага агляду, узровень дасягнення МУР складае 80,5%, што адлюстроўвае высокую ступень прыхільнасці краіны да міжнародных абавязацельстваў. Адмысловая ўвага надаецца такім кірункам, як ліквідацыя галечы і голаду, забеспячэнне годнай працы, развіццё інфраструктуры, ахова здароўя і гендэрная роўнасць. Краіна дасягнула значных поспехаў у галіне аховы здароўя, уключаючы зніжэнне мацярынскай смяротнасці і даступнасць высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.
Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Жэнфэй Лю ў сваім выступленні падкрэсліла асаблівы ўклад ПРААН у развіццё мясцовага прадпрымальніцтва, ахову навакольнага асяроддзя, умацаванне сістэмы аховы здароўя і сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці. Яна адзначыла, што распрацаваная пры падтрымцы ПРААН у Віцебскай рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года вызначае інавацыйную, экалагічную і інклюзіўную будучыню рэгіёну і разглядае рэгіён як месца, дзе шануюць гісторыю і традыцыі, ахоўваюць прыроду і забяспечваюць высокую якасць жыцця для ўсіх.
У сваёй вітальнай прамове Намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Крысцін Ганібе паведаміла, што ЮНІСЕФ актыўна працуе з Віцебскай вобласцю, рэалізуючы ўстойлівыя ініцыятывы, якія маюць вялікі эфект і прыносяць непасрэдную карысць дзецям. Сярод іх – глабальная ініцыятыва «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам» да якой далучыліся ўжо пяць гарадоў Віцебскай вобласці (Наваполацк, Полацк, Орша, Браслаў і Віцебск).
Кіраўнік офіса ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Атрошчанка ў сваім выступленні адзначыла, што дзейнасць ЮНПФПА ў Віцебскай вобласці сканцэнтравана ў рамках трох напрамкаў: дэмаграфічная ўстойлівасць, гендэрная роўнасць і забеспячэнне роўных правоў і магчымасцей для мужчын і жанчын, рэпрадуктыўнае здароўе.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў Форума звярнуўся Дарадца Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Раман Хасіеў. Ён падкрэсліў, што тэрмін «устойлівае развіццё» з’яўляецца арыенцірам для стварэння спрыяльных умоў для жыцця грамадзян. Адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь развіваюцца ў рамках саюзніцкага ўзаемадзеяння, заснаванага на шматгадовых гістарычных сувязях і агульных інтэграцыйных інтарэсах. Супрацоўніцтва ахоплівае шырокі спектр напрамкаў – ад эканомікі і энергетыкі да гуманітарнай сферы – і рэалізуецца праз механізмы Саюзнай дзяржавы і іншыя рэгіянальныя платформы.
Ключавой тэмай пленарнага паседжання з’яўлялася прадстаўленне і абмеркаванне Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года, распрацаванай пры падтрымцы ПРААН у Рэспубліцы Беларусь. Стратэгія – гэта дагавор грамадскай згоды, які адлюстроўвае імкненне насельніцтва Віцебскай вобласці жыць у адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця.
Намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыня Віцебскай рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці Анжаліка Нікіціна адзначыла, што ў Стратэгіі, з улікам рэгіянальных асаблівасцей і кампетэнцый, вызначаны ключавыя задачы і напрамкі далейшага развіцця Віцебшчыны, а лозунг Стратэгіі «Будучыня за тэхналогіямі ў гармоніі з прыродай» спалучаны з дасягненнем МУР.
Галоўным вынікам паспяховай рэалізацыі Стратэгіі стане захаванне і памнажэнне чалавечага капіталу, рэальнае ўвасабленне ў жыццё лозунгу «Вярніся на малую радзіму!». Для дасягнення пастаўленай мэты неабходны канцэнтрацыя рэсурсаў у найбольш перспектыўных сферах эканамічнай дзейнасці і супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых: органаў улады, прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дэпутацкага корпуса, насельніцтва.
Падчас пленарнага паседжання арганізацыі Віцебскай вобласці падзяліліся практычнымі прыкладамі лакалізацыі МУР. Так, вопыт укаранення ESG для дасягнення ўстойлівых вынікаў работы быў прадстаўлены галоўным тэхнолагам – начальнікам тэхнічнага аддзела ААТ «Віцебскія дываны» Аксанай Пржэвальскай. Адукацыйную праграму па засваенні ESG практык і інструментаў на аснове тэхналогій анлайн-навучання прадставіла к.э.н., дацэнт кафедры эканомікі і электроннага бізнесу УА ВДТУ Крысціна Краянкова. Дырэктар СТАА «Вікоп-Фагус» Сяргей Рыськоў праінфармаваў аб укараненні прынцыпаў цыркулярнай эканомікі і рэсурсазберажэння. Намеснік старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта Алена Бабінская прадставіла інфармацыю аб развіцці інклюзіўнага турызму ў Браслаўскім раёне на прыкладзе пілотных ініцыятыў па МУР, якія рэалізуюцца ў Віцебскім рэгіёне пры падтрымцы ПРААН у Рэспубліцы Беларусь.
Важны ўклад ва ўстойлівае развіццё Віцебскай вобласці ўносіць уцягванне грамадзян у працэс лакалізацыі МУР, у тым ліку праз рэалізацыю імі мясцовых ініцыятыў. Выканаўчы дырэктар Віцебскай абласной Асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Кацярына Лазоўская падкрэсліла, што ў Беларусі створаны ўмовы для самарэалізацыі асобаснага патэнцыялу кожнага грамадзяніна і адзначыла важную ролю грамадзянскіх ініцыятыў для паляпшэння якасці жыцця.У 2025 годзе на адрас Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў паступіла больш за 60 такіх ініцыятыў, пераможцамі сталі – 11, уключаючы ініцыятывы па забеспячэнні Сенненскага раёна чыстай пітной вадой, па развіцці турыстычнага патэнцыялу Шумілінскага раёна праз геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Валун «Вялікі камень», па развіццю турыстычнага патэнцыялу Шумілінскага і Полацкага раёнаў, па стварэнні секцыі ў Віцебску «Футбол на электракалясках», па развіццю рамёстваў у Шаркаўшчынскім раёне і іншыя.
Уклад у дасягненне МУР уносіць і моладзь Віцебскай вобласці. Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Ілья Мальцаў адзначыў, што ГА «БРСМ» вядзе працу па далучэнні моладзі адразу па некалькіх кірунках і рэалізуе праекты, накіраваныя на якасную адукацыю, добрае здароўе і дабрабыт, годную працу, устойлівае партнёрства і іншыя.
Завяршылася пленарнае пасяджэнне цырымоніяй узнагароджання арганізацый і грамадзян за ўклад у дасягненне МУР.
Пасля пленарнага паседжання Форум працягнуўся ў межах працы трох секцый:
Важнай часткай мерапрыемства стала арганізаваная на пляцоўцы Форума выстава-кірмаш, дзе былі прадстаўлены інавацыйныя праекты і дасягненні Віцебскай вобласці ў сферах экалогіі, энергаэфектыўнасці, сельскай гаспадаркі і цыфравізацыі, турызму і інш.
.
Віцебскі рэгіянальны форум арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і Аршанскім раённым выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Пры напісанні артыкула выкарыстоўваліся фотаматэрыялы з афіцыйнага сайта рэдакцыі «Аршанская газета».
КАРТА САЙТА