Выступленне Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР на Палітычным форуме - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Выступленне Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР на Палітычным форуме

19 ліпеня 2025

Паважаны спадар Старшыня!

Удзельнікі!

Маю гонар прадставіць трэці добраахвотны Нацыянальны агляд Рэспублікі Беларусь аб выкананні Павесткі-2030..

У пачатку выступу прапаную вашай увазе відэаролік, які адлюстроўвае вынікі нашай працы. (Заўвага: Відэаролік аб прагрэсе Беларусі па дасягненні ЦУР дастуен па спасылцы).

Паважаныя ўдзельнікі!

Рэспубліка Беларусь – сацыяльна арыентаваная дзяржава з развітой прамысловасцю, сектарам паслуг і сельскай гаспадаркай, дзе ў цэнтры ўвагі – чалавек, яго патрэбы і патрэбнасці.

Асаблівасцю нашага геаграфічнага становішча з’яўляецца наяўнасць самых кароткіх транспартных калідораў «Захад – Усход» і «Поўнач – Поўдзень», якія злучаюць краіны СНД з дзяржавамі Заходняй Еўропы. Да таго ж Беларусь з’яўляецца часткай Вялікага Шаўковага Шляху.

Мы не стаім на месцы. Ідзем наперад. У Беларусі актыўна развіваюцца новыя прагрэсіўныя галіны – космас, атамная энергетыка. Уведзена ў прамысловую эксплуатацыю Беларуская атамная электрастанцыя. Рэалізаваны палёт першай жанчыны-касманаўта. Асвойваем Антарктыку.

Ужо восьмы год у краіне функцыянуе нацыянальная архітэктура па дасягненні МУР.

Гэты механізм забяспечвае сінэргію дзеянняў усіх зацікаўленых бакоў – урада, заканадаўчай улады, грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, акадэмічнай супольнасці, моладзі.

Такі цэласны падыход дазволіў «убудаваць» Мэты ва ўсе нацыянальныя стратэгічныя дакументы.

У абноўленай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года актуалізаваны нацыянальныя прыярытэты, на рэалізацыю якіх сканцэнтраваны ўнутраныя і знешнія рэсурсы.

Асаблівая ўвага дзяржавы ўдзелена ахове здароўя. Кожны грамадзянін можа бясплатна атрымаць медычную дапамогу.

Прыярытэтамі сістэмы аховы здароўя з’яўляюцца прафілактычныя меры, заснаваныя на фармаванні здаровага ладу жыцця.

Дасягнуты значныя поспехі ў галіне аховы мацярынства і дзяцінства, кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі, транспланталогіі, вакцынацыі насельніцтва і па іншых напрамках медыцыны.

У Беларусі з кожным годам становіцца ўсё больш запатрабаваным і папулярным сярод замежных грамадзян медыцынскі турызм.

Неад’емнай часткай выканання Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у гендэрнай сферы з’яўляецца прасоўванне пытанняў роўных правоў і магчымасцей мужчын і жанчын.

У нас практычна адсутнічае гендэрны разрыў у аплаце працы.

Устойлівай тэндэнцыяй стала павышэнне актыўнасці жанчын і пашырэнне іх удзелу ў палітычным і грамадскім жыцці краіны.

Набірае моц жаночае прадпрымальніцтва.

Эканоміка Беларусі расце тэмпамі вышэй за сярэднесусветныя.

У выніку змен заканадаўства палепшаны ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Працягваецца праца па зніжэнні адміністрацыйнай нагрузкі на бізнэс. Значна скарочаны і спрошчаны адміністрацыйныя працэдуры.

Ахова прыроды ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна.

Нашая краіна не мае выхаду да мора. У той жа час водная прастора Беларусі адносіцца да басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў.

У нас распрацаваны прынцып басейнавага кіравання воднымі рэсурсамі. Плануем, што вынікам праводзімай работы павінна стаць прысваенне ў 2025 годзе экалагічнага статусу «добрага» і вышэй да 75% водных рэсурсаў..

Дасягненне Мэт устойлівага развіцця – амбіцыйная задача для кожнай дзяржавы.

Высокатэхналагічная інавацыйная інфраструктура і дзяржаўныя гарантыі робяць нашу краіну прывабнай для замежных інвестараў, а прыгажосць нашай прыроды і культурная ўнікальнасць застаюцца прыцягальнымі для турыстаў з многіх краін свету.

Рэспубліка Беларусь праводзіць міралюбівую знешнюю палітыку, развівае добрасуседскія адносіны, супрацоўніцтва са стратэгічнымі саюзнікамі і партнёрамі, з’яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных арганізацый і рэгіянальных інтэграцыйных структур, уносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці.

Наладжана цеснае супрацоўніцтва з камандай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Беларусь адкрыта для ўсіх, хто ідзе да нас са светам!

Нашы паказчыкі па Мэтам устойлівага развіцця сёння дасягнулі практычна 80 працэнтаў. І мы на гэтым не спыняемся.

Паважаныя ўдзельнікі!

Гэтыя паказчыкі маглі б быць яшчэ больш высокімі, калі б не аднабаковыя прымусовыя меры, якія валюнтарысцкім чынам уведзены шэрагам заходніх краін у дачыненні да Беларусі. Такім дзеянням не месца ў цывілізаваным свеце. Заклікаем вярнуцца ў рэчышча дыялогу і зняць усе незаконныя абмежаванні, якія парушаюць эканамічныя і сацыяльныя правы не толькі беларускіх грамадзян, але і грамадзян шмат якіх іншых краін.

Паважаны спадар Старшыня!

Рэалізацыя Мэт устойлівага развіцця на краінавым, рэгіянальным і глабальным узроўнях заклікана забяспечыць такую будучыню, каб нашы дзеці і ўнукі і ўсе наступныя пакаленні жылі ў мірных і квітнеючых дзяржавах.

Дабіцца гэтага мы можам толькі разам!

Дзякуй за ўвагу!

.

Прэзентацыя

Трэці добраахвотны нацыянальны агляд Рэспублікі Беларусь па выкананні Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года

Відэаролік аб прагрэсе Беларусі па дасягненні МУР

Азнаёміцца з першым і другім дакладамі можна па спасылцы.

КАРТА САЙТА