3 красавіка 2025
Паважаны спадар Старшыня!
Мы ўсе розныя і кожны народ, кожная краіна мае права на выбар свайго шляху развіцця.
Рэспубліка Беларусь, краіна працаўнікоў і стваральнікаў, выбрала свой шлях. У яго аснове – захаванне гістарычнай памяці, мірнае суіснаванне, дзяржаўны суверэнітэт, развіццё тэхналогій, адзінства прадстаўнікоў больш за сто пяцьдзесят нацый і нацыянальнасцяў, дваццаці пяці рэлігійных канфесій.
На рэалізацыю гэтых прынцыпаў накіраваны ўсе галіны ўлады і наш унікальны орган народаўладдзя – Усебеларускі народны сход.
Вынікам праводзімай палітыкі з’яўляецца 30-е месца Беларусі ў свеце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Мы датэрмінова дасягнулі чатырох з іх. Гэта:
Беларусь – гэта сацыяльна арыентаваная дзяржава для чалавека і ў імя чалавека.
Сорак тры працэнты бюджэту краіны расходуецца на сацыяльную сферу, а ўзровень беспрацоўя складае толькі тры працэнты.
Мы пабудавалі атамную электрастанцыю, увайшлі ў клуб касмічных дзяржаў.
Гатовы абменьвацца вопытам і паказваць свае дасягненні. На тэрыторыю Беларусі забяспечаны бязвізавы ўезд для грамадзян са ста адной дзяржавы свету.
Як мудра адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка:
«Мы глядзім за гарызонт. Робім усё, каб нашы дзеці і ўнукі, а потым іх дзеці і ўнукі жылі ў сваёй мірнай і квітнеючай дзяржаве».
У гэтым рэчышчы падрыхтаваны праект Нацыянальнай стратэгіі развіцця да саракавога года, якая прадугледжвае дасягненне высокіх стандартаў жыцця насельніцтва. Плануем павелічэнне долі высокатэхналагічных вытворчасцей да пяцідзесяці працэнтаў, працягласці жыцця да васьмідзесяці з паловай гадоў.
Паважаныя ўдзельнікі!
На шляху дасягнення гэтых мэт мы бачым пагрозы і выклікі, якія перашкаджаюць устойліваму развіццю.
Сёння свет знаходзіцца ў глыбокім геапалітычным крызісе. Маюць месца шматлікія ўзброеныя канфлікты, спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, увядзенне незаконных санкцый.
Прыклады?
Калі ласка!
На граніцах Беларусі знаходзіцца шматтысячная групоўка войскаў НАТА. Адкажыце, якая іх мэта?
Сур’ёзнай пагрозай з’яўляюцца аднабаковыя прымусовыя меры, прасцей кажучы – санкцыі. І гэтыя бар’еры прымяняюць краіны, якія падпісалі Парадак дня – 2030.
Дазволю сабе нагадаць філасофскую мудрасць: даў слова – трымай, парушыць – подла. Удумайцеся, як робяць тыя, хто, падпісаўшы Парадак дня – 2030, уводзіць санкцыі.
Мы, беларусы, траціну, стагоддзя падвергнутыя інфармацыйнаму і санкцыйнаму ціску, загартаваліся і імкнемся рабіць свет лепшым.
Напрыканцы выступлення маю гонар павіншаваць прысутных з 80-годдзем Перамогі над фашызмам.
Беларусь як ніхто адчула на сабе жахі вайны. Думаю, кожны з нас разумее, што паўтарэнне гэтых жахаў недапушчальна.
Заклікаем міжнародную супольнасць адзіным фронтам падтрымліваць мірнае вырашэнне любых пытанняў і аб’яднаць намаганні па дасягненні Мэт устойлівага развіцця на карысць нашых краін і народаў.
Дзякую за ўвагу!
КАРТА САЙТА