Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у Рэспубліканскім праекце «Устойлівы універсітэт» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР прынялі ўдзел у Рэспубліканскім праекце «Устойлівы універсітэт»

13 снежня 2023

7 снежня 2023 года ў рамках праекта «Устойлівы ўніверсітэт» Моладзевыя паслы МУР 3 і 5 і члены Валанцёрскага атрада МУР прынялі ўдзел у навучальным семінары для студэнтаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка».

Мерапрыемства было арганізавана Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам і Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка» з мэтай папулярызацыі Мэт устойлівага развіцця і інфармавання аб конкурсе «Моладзевыя паслы МУР – будучыня планеты ў нашых руках».

У ходзе мерапрыемства была праведзена тэматычная лекцыя «МУР: дасягнем разам», трэнінг па камандаўтварэнні і інтэнсіў па праектнай дзейнасці.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА