Моладзевы пасол МУР 8 прыняла ўдзел у студэнцкім круглым стале па МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевы пасол МУР 8 прыняла ўдзел у студэнцкім круглым стале па МУР

24 лютага 2025

17 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся студэнцкі круглы стол «МУР у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Студэнцкая Рада і Рада зямляцтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падчас мерапрыемства навучэнцы розных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прадставілі даклады пра дасягненне МУР у Беларусі, Казахстане, Азербайджане, Узбекістане і Туркменістане. Эканамічны факультэт на мерапрыемстве прадстаўляла Моладзевы пасол МУР 8 Анастасія Коршэк. Яна расказала ўдзельнікам аб дасягненнях Беларусі ў галіне рэалізацыі Парадаку дня – 2030, а таксама праінфармавала аб дзейнасці Моладзевых паслоў МУР і праектах, якія яны рэалізуюць.

Правядзенне студэнцкага круглага стала «МУР у Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах» садзейнічае папулярызацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года сярод дзяцей і моладзі.

КАРТА САЙТА