Моладзевыя паслы МУР правялі ў БДПУ інтэрактыўную лекцыю па ўстойлівым развіцці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевыя паслы МУР правялі ў БДПУ інтэрактыўную лекцыю па ўстойлівым развіцці

6 кастрычніка 2026

1 кастрычніка 2026 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (БДПУ) Моладзевыя паслы МУР сумесна з каардынацыйным аддзелам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ правялі інтэрактыўную лекцыю «Знаёмства з Мэтамі ўстойлівага развіцця».

Моладзевы ппасол МУР 13 Тукай Мікалай і дублёр Моладзевага пасла МУР 2 Більмон Ангеліна пазнаёмілі студэнтаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця, распавялі пра сферы, якія ахопліваюць МУР, а таксама пра іх значэнне для кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.

Спецыяліст каардынацыйнага аддзела «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Цэнтра развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ Цімафеева Караліна расказала пра дзейнасць Школы валанцёра МУР БДПУ: асаблівасцях навучання, магчымасцях, якія адчыняюцца перад удзельнікамі, падрыхтоўцы студэнцкіх праектаў і мерапрыемствах, у якіх яны могуць прымаць удзел.

Завяршальным этапам мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня, накіраваная на замацаванне ведаў аб Мэтах устойлівага развіцця. Студэнты прынялі ўдзел у гульнях «Гексы», «Меркавання» і «Асацыяцыі», што дапамагло ім убачыць сувязь МУР з іх будучай прафесійнай дзейнасцю.

Правядзенне інтэрактыўнай лекцыі «Знаёмства з Мэтамі ўстойлівага развіцця» садзейнічала папулярызацыі Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.


Крыніца інфармацыі

КАРТА САЙТА