Моладзевы пасол МУР 16 Віталя Віннічак правяла сустрэчы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і студэнтаў юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Моладзевы пасол МУР 16 Віталя Віннічак правяла сустрэчы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і студэнтаў юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

28 красавіка 2021

31 сакавіка адбылася сустрэча студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і студэнтаў юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з моладзевым паслом Мэт устойлівага развіцця СтэфанІяй-Віталяй Віннічак. Яна прадстаўляе МУР 16 «Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты».

На дэбатах разабралі такія вострыя тэмы, як эўтаназія і аперацыі па карэкцыі полу з боку саматычных правоў, адказнасць за парушэнне масачнага рэжыму, а таксама пазначылі плюсы і мінусы ўвядзення «вакцынавых пашпартоў» для насельніцтва. Спачатку былі прадстаўленыя тэарэтычныя даклады старшыні КСССК (Каардынацыйнага савета студэнцкага самакіравання) Карпука Яўгена, намесніка старшыні КСССК Канчака Уладзіслава, Віннічак Стэфаніі-Віталі і Кузьмянковай Крысціны, якія працягнуліся абмеркаваннем прадстаўленых пытанняў з медыцынскага і юрыдычнага пунктаў гледжання.

КАРТА САЙТА