У МДЛУ адбылася інтэлектуальная гульня «Green Brainstorm» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У МДЛУ адбылася інтэлектуальная гульня «Green Brainstorm»

7 кастрычніка 2021

5 кастрычніка 2021 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбылася інтэлектуальная гульня «Green Brainstorm», прысвечаная 10 Мэты ўстойлівага развіцця «Змяншэнне няроўнасьці».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі навуковы кіраўнік рэсурснага цэнтра «Green Office BSPU», Моладзевы пасол МУР 4 і БРСМ МДЛУ.

Студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у віктарыне з шасці раўндаў: размінка; музыка; карцінкі; кіно; логіка; бліц. Пытанні кожнага з раўндаў падкрэслівалі неабходнасць ўсеагульнай павагі і памяншэнне дыскрымінацыі. Хлопцы абмеркавалі сваё бачанне сацыяльнай рэкламы, паднялі тэму гуманнага абыходжання з жывёламі і абароны правоў чалавека.

Галоўнай мэтай правядзення мерапрыемства з’яўлялася паказаць дзецям, што кожны чалавек можа ўнесці свой уклад у працэс змяншэння няроўнасці, паказваючы на праблему, выступаючы за змяненне законаў, і падаў асабісты прыклад.

КАРТА САЙТА