Жаночая ініцыятыва па стварэнню цэнтра маркетынгу і сыраварства «Малочны куфэрак» з’яўляецца прыкладам устойлівага развіцця мясцовай сельскагаспадарчай вытворчасці і альтэрнатыўных спосабаў занятасці ў вёсцы. Галоўная мэта ініцыятывы – павышэнне маркетынгавай прывабнасці і прасоўванне прадукцыі асабістых падсобных гаспадарак: лакальных малочных брэндаў Краснапольскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў. Дзейнасць знайшла падтрымку нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых органаў кіравання, міжнародных арганізацый і фондаў, СМІ і мясцовай супольнасці.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
Краснапольскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі раёны, Магілёўская вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Эканамічнае развіццё і рост Тэхналогіі і інавацыі Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі Жыллё і гарадское асяроддзе
Змест дзейнасці
Цэнтр маркетынгу і сыраварства «Малочны куфэрак» створаны ў канцы 2021 года на базе спажывецкага кааператыва «Горская скарбніца» ў аграгарадку Горы і размяшчаецца ў адаптаваным будынку былога комплексна-прыёмнага пункта, які прайшоў энергаэфектыўную мадэрнізацыю.
Асноўныя паслугі ўключаюць вытворчасць і продаж разнастайных відаў фермерскага сыру, арганізацыю навучальных праграм і майстар-класаў па сыраварству для мясцовага насельніцтва, падтрымку і развіццё малога бізнесу і самазанятасці на сяле праз кааператыўнае аб’яднанне і прадастаўленне новых працоўных месцаў. Акрамя таго, цэнтр актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці рэгіёна, арганізуючы і падтрымліваючы розныя мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на ўмацаванне мясцовай супольнасці і прасоўванне ўстойлівых практык вытворчасці.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Асноўнымі выклікамі для ініцыятывы з’яўляецца неабходнасць развіцця вытворчасці і каналаў продажаў для задавальнення попыту, што запатрабуе дадатковых рэсурсаў і ўдасканалення працы, захавання экалагічных прынцыпаў і чысціні прадукцыі пры далейшым пашырэнні.
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Запуск цэнтра і распрацоўка брэнда «Рэгіянальны Малочны куфэрак» значна павялічылі даступнасць і разнастайнасць якасных мясцовых сыроў, пашырыўшы рынак збыту за межы рэгіёну.
Кааператыў «Горская скарбніца» каардынуе і адмініструе працу больш за 20 сыравараў і дробных сямейных ферм з Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Краснапольскага раёнаў.
Штогод у цэнтры праводзіцца больш за 20 майстар-класаў па вытворчасці розных сартоў сыру, на якія запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Больш за 50 мясцовых жыхароў з Краснапольскага раёна пачалі займацца сыраварствам.
Источники информации:
КАРТА САЙТА