Асноўная мэта ініцыятывы – сацыяльная рэабілітацыя, прадастаўленне магчымасцей для навучання і працаўладкавання людзей з інваліднасцю ў сферы абслугоўвання. Інклюзіўная кавярня з’яўляецца ўнікальным месцам, якое спалучае ў сабе элементы кафэ і сацыяльнага цэнтра, дзе створана даступнае, камфортнае і сяброўскае асяроддзе для ўсіх. Дзякуючы гэтай ініцыятыве людзі з асаблівасцямі фізічнага развіцця могуць паспяхова рэалізоўваць сябе ў сферы рэстараннага бізнесу.
Інклюзіўная кавярня «Добрая кава» адкрылася летам 2023 года на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна (далей – ТЦСАН).
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Тэмы ўстойлівага развіцця
Эканамічнае развіццё і рост Сацыяльнае развіццё
Змест дзейнасці
Ідэя стварэння інклюзіўнай кавярні «Добрая кава» была ініцыяваная ТЦСАН Аршанскага раёна ў рамках рэалізацыі агульнай стратэгіі па працоўнай інтэграцыі, прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб з інваліднасцю. Вывучыўшы вопыт развіцця інклюзіўных кавярань у Рэспубліцы Беларусь, быў распрацаваны план па развіццю кавярні і выбрана адпаведнае памяшканне на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Аршанскага раёна. Пасля правядзення рамонтных работ яно было пераўтворана ў камфартабельную і ўтульную прастору.
Месцазнаходжанне інклюзіўнага кафэ вызначана не выпадкова: яно адрозніваецца зручнай транспартнай даступнасцю і сфармаваным безбар’ерным асяроддзем. Да таго ж, тэрытарыяльны цэнтр рэгулярна наведвае каля 100 чалавек, якія прадстаўляюць патэнцыйную кліенцкую базу і для кафэ.
Усім жадаючым асобам з інваліднасцю працаваць у кавярні «Добрая кава» даецца магчымасць прайсці дадатковае навучанне па спецыяльнасці «Барыста» і «Афіцыянт» з наступным прысваеннем 3-га разраду на базе Аршанскага дзяржаўнага каледжа харчавання.
Дзякуючы эфектыўнай рэкламнай кампаніі ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ, а таксама падтрымцы мясцовых органаў улады, інклюзіўнае кафэ «Добрая кава» стала не проста месцам сустрэчы, але і сімвалам інклюзіўнасці і гасціннасці Аршанскага раёна, прадэманстраваўшы важнасць інтэграцыі і сацыяльнай падтрымкі ў грамадстве.
Усе даходы, атрыманыя ад работы кафэ, накіроўваюцца на падтрымку і развіццё новых ініцыятыў, а таксама адукацыйных гурткоў і клубаў занятасці ТЦСАН Аршанскага раёна.
Рэалізацыя ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
У кароткатэрміновай перспектыве праект забяспечыў працоўнае месца для аднаго інваліда-вазочніка і прыцягнуў цікавасць трох патэнцыйных супрацоўнікаў.
Прастора кавярні карыстаецца папулярнасцю для правядзення культурных і сацыяльных мерапрыемстваў Аршанскага раёна.
Ініцыятыва дала магчымасць сацыяльнай і прафесійнай інтэграцыі асоб з інваліднасцю, дапамагла ім адчуць сябе раўнапраўнымі членамі грамадства, павысіць узровень самаацэнкі і фінансавай незалежнасці.
Крыніцы інфармацыі:
КАРТА САЙТА