Ініцыятыва па стварэнні комплекснай сістэмы экалагічнай асветы грамадскасці ў аг. Трабы, Іўеўскага раёна Брэсцкай вобласці рэалізавана ў 2023 годзе грамадскім аб’яднаннем «Беларускі экалагічны рух» пры падтрымцы дзяржаўных органаў кіравання, міжнародных фондаў, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый і сельскіх жыхароў. Яна накіравана на развіццё экалагічнай дасведчанасці і актыўны ўдзел мясцовага насельніцтва ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
аг. Трабы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі Жыллё і гарадское асяроддзе
Змест дзейнасці
У рамках яе дзейнасці рэалізоўваліся задачы па фарміраванні лакальнага цэнтра экалагічнай асветы, правядзенні серыі інфармацыйных сустрэч, арганізацыі прыродаахоўных мерапрыемстваў, стварэнні дэманстрацыйных аб’ектаў для экалагічнай асветы.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Для адпрацоўкі мадэлі комплекснай экалагічнай асветы для мясцовых супольнасцяў рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў па паляпшэнні экалагічнай дасведчанасці і ўстойлівым развіцці мясцовых супольнасцяў.
Створаны лакальны Цэнтр экалагічнай асветы на базе КПК «Трабскі яслі-сад – сярэдняя школа». Установе адукацыі прысвоены статус «Зялёная школа». Цэнтр аснашчаны дэманстрацыйнымі стэндамі і спецыялізаванымі трэнажорамі для нагляднага і эфектыўнага навучання навучэнцаў і наведвальнікаў.
На тэрыторыі аграгарадка ўстаноўлены інфармацыйныя шчыты, якія расказваюць аб прыродным патэнцыяле рэгіёну і сучасных экалагічных выкліках, забяспечваючы зручны доступ да важнай інфармацыі як для мясцовых жыхароў, так і для турыстаў.
Праведзены комплексныя мерапрыемствы па ачыстцы і добраўпарадкаванні прыбярэжнай паласы ракі Клява, у тым ліку добраўпарадкавана крыніца, пабудаваны крытыя альтанкі і падстрэшкі, устаноўлены мангалы, кантэйнерная пляцоўка для раздзельнага збору адходаў, зманціраваны арэлі і каруселі для дзяцей, месца для перапранання, абсталявана валейбольная пляцоўка, што садзейнічала паляпшэнню экалагічнай сітуацыі і стварэнню спрыяльных умоў для адпачынку. Зарыблена рака Клява для павышэння ўстойлівасці функцыянавання воднай сістэмы Нёман – Балтыйскае мора.
Актыўнае ўцягванне мясцовага насельніцтва, школьнікаў і валанцёраў у працэс экалагічнай асветы і прыродаахоўныя мерапрыемствы, не толькі спрыялі дасягненню непасрэдных мэт ініцыятывы, згуртаваўшы мясцовую супольнасць вакол ідэі ўстойлівага ўзаемадзеяння з прыродай, але і дазволілі выпрацаваць практыка-арыентаваны падыход да стварэння працоўнай мадэлі комплекснай экалагічнай асветы для мясцовых супольнасцяў.
Источники информации:
КАРТА САЙТА