Ініцыятыва Кацярыны Цялегінай і яе прадпрыемствы ТАА «Грынвайс» уяўляе сабой прыклад жаночага сацыяльнага прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці.. Асноўная мэта – стварэнне вытворчасці па ачыстцы агародніны для паставак якасных і свежых прадуктаў прадпрыемствам грамадскага харчавання, кафэ і рэстаранам. Дзейнасць прадпрыемства ТАА «Грынвайс» падтрымана Брэсцкім мясцовым фондам рэгіянальнага развіцця ў рамках ініцыятывы па падтрымцы жаночага сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Бярозаўскім раёне, якая рэалізуецца ў партнёрстве з нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі.
Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы
в.Ястрабель, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць
Тэмы ўстойлівага развіцця
Сацыяльнае развіццё Тэхналогіі і інавацыі Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі
Змест дзейнасці
Асноўныя задачы вытворчасці складаюцца ў ачыстцы і вакуумізацыі такой гародніны, як бульба, лук, морква і бурак. Вакуумная ўпакоўка значна павялічвае тэрмін захоўвання прадуктаў, захоўваючы іх пажыўныя ўласцівасці і свежасць, што робіць прадукцыю прадпрыемства запатрабаванай ва ўстаноў грамадскага харчавання.
Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:
Вынікі і ўплыў ініцыятывы
Ініцыятыва дэманструе, як можна эфектыўна выкарыстоўваць невялікія рэсурсы для стварэння прадукцыі, запатрабаванай як на мясцовым, так і на шырэйшым рынку.
Закупка экалагічна чыстай гародніны ў мясцовых вытворцаў стымулюе развіццё сельскагаспадарчага сектара, забяспечваючы фермерам устойлівыя рынкі збыту.
Створана 3 працоўныя месцы для мясцовых жыхароў, уключаючы людзей з інваліднасцю. Уцягванне ў праект мясцовага насельніцтва садзейнічае ўмацаванню сацыяльных сувязей, фарміраванню пачуцця прыналежнасці і садзейнічанню агульнаму дабрабыту.
Для пашырэння ўплыву запланавана павелічэнне вытворчых магутнасцей і аб’ёмаў продажаў. Прадпрыемства апрацоўвае адну тону бульбы і 100-200 кг цыбулі і морквы за дзень. У перспектыве – выхад на апрацоўку бульбы да 5 тон.
Источники информации:
КАРТА САЙТА