Вёска роўных магчымасцей - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі
Вёска роўных магчымасцей
17 красавіка 2024
Мэты ўстойлівага развіцця
Кароткае апісанне

Галоўная мэта ініцыятывы – стварэнне інклюзіўных умоў для жыцця, работы і творчасці маладым людзям з абмежаванымі магчымасцямі на базе цэнтра незалежнага пражывання для людзей з інваліднасцю ў в. Лука, Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Актыўнасць рэалізуецца раённым грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў» пры шырокай падтрымцы дзяржаўных органаў кіравання, міжнародных арганізацый, мясцовых органаў улады уключаючы ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама, ДУ «Столінскі ТЦСАН», Глінкоўскі сельскі выканаўчы камітэт.

Падрабязнае апісанне

    Рэгіён рэалізацыі ініцыятывы

    в. Лука, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць

    Тэмы ўстойлівага развіцця

    Сацыяльнае развіццё
    Эканамічнае развіццё і рост
    Экалагічная ўстойлівасць і кіраванне рэсурсамі
    Жыллё і гарадское асяроддзе

    Змест дзейнасці

    З 2015 года РГА «Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў» імкнецца стварыць умовы для незалежнага пражывання і працы маладых людзей з інваліднасцю. Асноўныя задачы ініцыятывы ўключаюць адаптацыю жылля пад патрэбы маладых інвалідаў, стварэнне працоўных месцаў, развіццё прафесійных і адукацыйных праграм, фарміраванне інклюзіўнай супольнасці, павышэнне грамадскай дасведчанасці аб патрэбах і магчымасцях інвалідаў, а таксама распрацоўку безбар’ернай інфраструктуры.

    Поспех ініцыятывы ўключала наступныя ключавыя крокі:

    • Перааснашчэнне будынкаў былой школы і зямельнага ўчастка каля 1 га пад патрэбнасці людзей з інваліднасцю. Планаванне і рэалізацыя праектаў па стварэнню безбар’ернай інфраструктуры.
    • Стварэнне і прадастаўленне даступных працоўных месцаў, накіраваных на павышэнне эканамічнай самастойнасці.
    • Распрацоўка і ўкараненне праграм навучання і павышэння кваліфікацыі для паляпшэння прафесійных навыкаў.
    • Правядзенне мерапрыемстваў і праектаў, якія ўмацоўваюць узаемадзеянне паміж моладдзю з рознымі фізічнымі здольнасцямі і накіраваных на фарміраванне інклюзіўнай супольнасці.
    • Арганізацыя штогадовых летніх інклюзіўных лагераў, злётаў і фестываляў, а таксама культурных і спартыўных мерапрыемстваў, выставак.
    • Прасоўванне інфармацыйных кампаній, накіраваных на барацьбу са стыгматызацыяй, умацаванне разумення і павагі да разнастайнасці ў грамадстве і магчымасцях маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

    Вынікі і ўплыў ініцыятывы

    Завершаны капітальны рамонт будынку былой школы плошчай 200 квадратных метраў. Цяпер у ім размешчаны тры пакоі на 15 спальных месцаў, кухня і санвузел. Выканана ўнутранае і знешняе аздабленне, уцеплены фасад, пракладзены камунікацыі, створана безбар’ернае асяроддзе. У планах пашырэння ініцыятывы – абнаўленне астатніх будынкаў школьнага комплексу, будаўніцтва сталовай, запуск швейнай майстэрні для захавання культурнай спадчыны Палесся і ўдасканалення працоўных навыкаў.

    За апошнія гады арганізавана больш за 10 інклюзіўных летніх лагераў. У 2022 годзе для 56 маладых асоб з абмежаванымі магчымасцямі Столінскага раёна былі праведзены практыка-арыентаваныя майстар-класы па вырабе лялек, сувеніраў, свечак і керамічных вырабаў.

    Запушчана праграма «Інклюзіўная школа самастойнага жыцця» па навучанні вырабу свечак, сашы для распальвання камінаў і керамічных вырабаў. Гэты напрамак дазваляе ўдзельнікам набыць карысныя ўменні і садзейнічае ўмацаванню навыкаў самастойнасці.

    Вёска роўных магчымасцей дэманструе яскравы прыклад комплекснага падыходу да рэалізацыі многіх Мэт устойлівага развіцця, акцэнтуючы ўвагу на важнасці інклюзіі ў грамадстве, роўнасці і супрацоўніцтва дзеля дасягнення ўстойлівай будучыні.

     

    Источники информации:

    1. media-polesye.by
    2. media-polesye.by
    3. belta.by

КАРТА САЙТА