# ACT4SDGs — дзейнічайце ў падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

# ACT4SDGs — дзейнічайце ў падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця

27 жніўня 2018

Штогод 25 верасня адзначаецца гадавіна прыняцця Мэтаў устойлівага развіцця 2030. У гонар гэтага дня па ўсёй планеце праходзяць мерапрыемствы і акцыі падтрымкі #ACT4SDGs. Далучайцеся да іх і вы!

Зарэгіструйце сваё мерапрыемства і ініцыятыву ў падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця на сайце act4sdgs.org і раскажыце сусветнай супольнасці аб сваіх дзеяннях для дасягнення Мэтаў.

Пра самыя цікавыя і яркія праекты у рамках #ACT4SDGs раскажуць у Global Day studio ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку перад стартам 73 сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

Падтрымаць ініцыятыву можна, нават калі ў вас няма мерапрыемства або праекта. Раскажыце на сваіх старонках у сацыяльных сетках, як вы падтрымліваеце дасягненне Мэтаў з хэштэгам #ACT4SDGs.

Дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця дазволіць спыніць беднасць і няроўнасць, абараніць планету і забяспечыць усім людзям доступ да базавых дабротаў.

Кожны год у падтрымку Мэтаў устойлівага развіцця па ўсім свеце арганізацыі, кампаніі і грамадзяне праводзяць мерапрыемствы флэш-мобу #ACT4SDGs. Далучайцеся і вы!

КАРТА САЙТА