17 жніўня 2025
Беларусь арыентавана на дасягненне ўстойлівага развіцця, пры якім эканамічны рост ажыццяўляецца без негатыўнага ўздзеяння на прыроду і здароўе грамадзян. Гэта ўзаемасувязь адлюстравана ў дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на гарманізацыю эканамічнага развіцця і аховы навакольнага асяроддзя.
Эфектыўнасць гэтай палітыкі пацвярджаюць высокія паказчыкі Беларусі ў сферы экалогіі. Згодна з індэксам экалагічнай эфектыўнасці, краіна займае лідзіруючую пазіцыю сярод дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і 32-е месца ў глабальным рэйтынгу, які ахоплівае 180 краін, а таксама ўваходзіць у групу дзяржаў з мінімальным узроўнем забруджвання навакольнага асяроддзя.
Акрамя таго, беларускія прадпрыемствы імкнуцца выкарыстоўваць энергаэфектыўныя тэхналогіі і абсталяванне, што прыводзіць да зніжэння ўтварэння адходаў і іх перапрацоўкі, уключэння ў паліўны баланс аднаўляльных крыніц энергіі. Так, за апошнія 20 гадоў практычна ў 7 разоў скарочаны аб’ём скіду недастаткова вычышчаных сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб’екты, а агульны аб’ём выкарыстання прэсных вод – у сярэднім на чвэрць. Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў павялічыўся ў 1,6 раза.
Сярод іншых станоўчых тэндэнцый адзначаецца павелічэнне плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый больш як на 31 тыс. га і складае 9,2% ад плошчы Беларусі. Вынікі маніторынгу атмасфернага паветра таксама сведчаць аб яго добрай якасці. Беларусь займае перадавыя пазіцыі на міжнародным узроўні па захаванні біялагічнай ландшафтнай разнастайнасці.
Змякчэнне негатыўнага ўздзеяння гаспадарчай дзейнасці на экасістэмы і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА