21 верасня 2018
З 24 верасня па 20 лістапада 2018 ва ўстановах адукацыі Беларусі будзе рэалізаваны праект «Самы вялікі ўрок у свеце», накіраваны на азнаямленне падлеткаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця.
У рамках праекта адбудуцца адукацыйныя мерапрыемствы, галоўнай тэмай якіх стануць Мэты ўстойлівага развіцця. Дзеці даведаюцца пра самыя простыя крокі, якія дапамогуць зрабіць нашу планету чысцей, гарады — устойлівымі, а людзей — больш талерантнымі. Кожны ўдзельнік зможа стаць Захавальнікам Мэтаў і ў гульнявой форме даведацца, як зрабіць наш свет лепей.
Вазьміце ўдзел у «Самым вялікім ўроку ў свеце» і вы разам са сваім класам або вучэбнай групай! Адзін урок дапаможа зразумець, што кожны з нас (як дарослых, так і дзяцей) можа зрабіць для таго, каб Мэты ўстойлівага развіцця сталі рэальнасцю. Неабходныя матэрыялы для гэтага можна знайсці на сайце Прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь або на глабальным сайце.
Ініцыятыва правядзення «Самага вялікага урока ў свеце» падтрымана Нацыянальным каардынатарам па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Судзейнічанне ў рэалізацыі гэтага праекта аказваюць ЮНІСЕФ, ПРААН і ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь.
Праект «Самы вялікі ўрок у свеце» распрацаваны некамерцыйнай арганізацыяй «Project Everyone» у партнёрстве з ЮНІСЕФ, ЮНЕСКА і праводзіцца з прыцягненнем грамадскіх арганізацый, прыватнага бізнесу і лідараў меркаванняў. Да праекта ўжо далучылася больш за 130 краін свету, а мільёны дзяцей даведаліся пра Мэты ўстойлівага развіцця.
Абавязкова зарэгіструйце свой урок, каб пра яго ведаў увесь свет.
КАРТА САЙТА