Беларусь знаходзіцца на 65 месцы ў Глабальным індэксе чалавечага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларусь знаходзіцца на 65 месцы ў Глабальным індэксе чалавечага развіцця

6 мая 2025

Па дадзеных Дакладу ПРААН аб чалавечым развіцці 2024/2025, Рэспубліка Беларусь адносіцца да катэгорыі краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця і знаходзіцца на 65 месцы сярод 193 краін у Глабальным індэксе чалавечага развіцця.

Індэкс чалавечага развіцця – гэта сумарны паказчык для ацэнкі сярэдніх дасягненняў у трох асноўных вымярэннях чалавечага развіцця: доўгае і здаровае жыццё, доступ да ведаў і годны ўзровень жыцця.

Для Беларусі Індэкс чалавечага развіцця ў 2023 годзе склаў 0.824. Сярэдняя працягласць жыцця – 74,4 года, сярэдняя працягласць навучання – 12,3 года і валавы даход на душу насельніцтва ў краіне – 26,725 тыс. долараў ЗША.

Больш падрабязна з Дакладам ПРААН аб чалавечым развіцці і ацэнкай прагрэсу Беларусі па такіх паказчыках, як гендэрны разрыў, няроўнасць, планетарны ціск і шматмерная беднасць можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА