Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у Саміце па ўстойлівай, інклюзіўнай і жыццеўстойлівай глабальнай эканоміцы ў Нью-Йорку - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у Саміце па ўстойлівай, інклюзіўнай і жыццеўстойлівай глабальнай эканоміцы ў Нью-Йорку

26 верасня 2025

24 верасня 2025 года беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў (МЗС) Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым прыняла ўдзел у Саміце па ўстойлівай, інклюзіўнай і жыццеўстойлівай глабальнай эканоміцы на тэму «Выкананне абавязацельстваў па фінансаванні развіцця», які праходзіў у рамках 80-й сесіі Генеральнай Асам.

У сваім выступленні Кіраўнік МЗС удзяліў асаблівую ўвагу пытанням глабальнай бяспекі, справядлівай архітэктуры развіцця і раўнапраўнага доступу краін да фінансавых рэсурсаў. Міністр прадставіў бачанне Беларусі ў вырашэнні праблемных пытанняў у галіне ўстойлівага развіцця, а таксама заклікаў зняць аднабаковыя прымусовыя меры, якія перашкаджаюць выкананню Мэт устойлівага развіцця і забяспечыць непалітызаваную міжнародную дапамогу ў гэтай галіне.

«Без міру не можа быць устойлівага развіцця», – нагадаў Максім Рыжанкоў словы Прэзідэнта Беларусі, сказаныя на Саміце ААН у 2015 годзе.

Поўны тэкст выступу даступны на афіцыйным сайце МЗС Беларусі.

КАРТА САЙТА