10 верасня 2018
9 верасня ў Мінску адбыўся ўжо традыцыйны паўмарафон. Каманда ААН прыняла ўдзел у забегу з мэтай падтрымаць Мэты ўстойлівага развіцця і прыцягнуць да іх увагу грамадскасці.
Кожны з больш за 30 удзельнікаў забегу абраў адну з мэтаў, у падтрымку якой прабягае сваю дыстанцыю. Акрамя супрацоўнікаў ААН у Беларусі, удзельнікамі каманды сталі тэлевядучыя, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, прыватнага бізнэсу, дзяржаўнага сектара.
Мэта каманды — паказаць, што 17 Мэтаў устойлівага развіцця — гэта не абстрактныя заклікі, створаныя дзесьці ў кабінетах офісаў ААН. Кажучы проста і коратка: Мэты ўстойлівага развіцця дапамагаюць палепшыць жыццё кожнага чалавека ў кожнай краіне свету.
Як гэта было глядзіце ў відэарэпартажы з забегу:
КАРТА САЙТА