Конкурс найлепшых ESG-праектаў стартуе ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Конкурс найлепшых ESG-праектаў стартуе ў Беларусі

27 ліпеня 2026

Фота з архіва конкурсу «СТЭЛАР / STELLAR 2026»

У Рэспубліцы Беларусь стартуе нацыянальны конкурс «СТЭЛАР / STELLAR 2026» на лепшы праект па падтрымцы каштоўнасцей устойлівага развіцця, накіраваны на падтрымку рэалізаваных ініцыятыў, інавацыйных рашэнняў і перспектыўных ідэй у галіне ўстойлівага развіцця. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аўтаідэя».

Конкурс фарміруе нацыянальную платформу для дэманстрацыі значных вынікаў кампаній, якія працуюць у гармоніі з навакольным асяроддзем, грамадствам і прынцыпамі адказнага кіравання, а таксама падтрымлівае рэалізацыю Стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь, садзейнічаючы развіццю ESG‑падыходаў як ключавога элемента сучаснага карпаратыўнага развіцця.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх катэгорыях.

  • Катэгорыя «Рэалізаваныя праекты» ўключае намінацыі: Экалагічны праект года, ESG‑інавацыя года, Сацыяльная ініцыятыва года, ESG‑партнёрства года, ESG‑стратэгія года, ESG‑кампанія года.
  • Катэгорыя «Ідэі і ініцыятывы» ўключае намінацыі: Экалагічнае рашэнне будучыні, Сацыяльная ініцыятыва будучыні, ESG‑трансфармацыя будучыні.

Прыём заявак ажыццяўляецца да 30 кастрычніка 2026 года. Экспертнае журы вызначыць пераможцаў у дзевяці намінацыях дзвюх катэгорый, а таксама выбера аднаго ўладальніка Гран-Пры. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца не пазней за 15 снежня 2026 года, а вынікі конкурсу будуць апублікаваны на яго афіцыйным сайце ў той жа тэрмін.

Падрабязная інфармацыя аб умовах удзелу прадстаўлена ў Палажэнні аб Конкурсе.

Правядзенне Конкурсу «СТЭЛАР / STELLAR 2026» закліканы адзначыць дасягненні бізнесу ў сферы экалогіі, сацыяльнай адказнасці і карпаратыўнага кіравання, стымулюючы ўкараненне ўстойлівых мадэляў развіцця і ўмацоўваючы культуру адказнага вядзення бізнесу, што ўнясе ўклад у рэалізацыю Парадаку дня-2030.

КАРТА САЙТА